29 красавiка 2024, панядзелак, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі забралі ва ўкраінца пазадарожнік за 300 мільёнаў

10
Мытнікі забралі ва ўкраінца пазадарожнік за 300 мільёнаў

Грамадзянін Украіны заехаў з Расеі на Гомельшчыну і страціў машыну.

Мытнікі працягваюць адшукваць машыны, якія незаконна знаходзяцца на тэрыторыі Мытнага саюза. Часцяком такія аўто доўгі час ездзяць па дарогах Расеі, але трапляюцца толькі ў Беларусі. На гэты раз «трапіўся» Mitsubishi Pajero коштам каля 300 млн рублёў. Як мяркуецца, на тэрыторыі МС ён знаходзіўся больш за год, піша onliner.by.

Як распавялі ў гомельскай мытні, аўтамабіль 2008 года выпуску зарэгістраваны ў Чарнагорыі, кіраваў ім грамадзянін Украіны, ехаў ён з Расеі. Па нейкай патрэбе апынуўся ў Мазыры, дзе і трапіў пад спецыяльнае мерапрыемства аддзела па барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі.

Было ўстаноўлена, што тэрмін часовага ўвозу мінуў. Акрамя таго, «адарвалася» і «згубілася» частка мытнай дэкларацыі з датай увозу машыны. Аўтамабіль канфіскаваны як прадмет адміністрацыйнага правапарушэння.

Акрамя таго, будзе правераная гісторыя машыны. Як паказвае практыка, у Чарнагорыі ці яшчэ недзе ў гэтага пазадарожніка можа знайсціся двайнік.

У Гомельскай мытні адзначылі, што варыянт з выкарыстаннем на тэрыторыі Мытнага саюза часова ўвезеных з-за мяжы машын вельмі папулярны, паколькі не патрабуецца плаціць пошліны і падаткі. Для замежнікаў гранічны тэрмін часовага ўвозу - год. Некаторыя аўтааматары спрабуюць выкарыстаць гэтую акалічнасць, каб зэканоміць пры куплі машыны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках