29 красавiка 2024, панядзелак, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Кіевам будуюць блокпосты і сцягваюць БТРы

8
Пад Кіевам будуюць блокпосты і сцягваюць БТРы

Сталіца Украіны рыхтуецца да абароны.

Кіеў атачаюць самаробнымі блокпостамі, дзе дзяжураць мясцовыя жыхары разам з ДАІ. На прапускным пункце каля Барыспаля мясцовыя жыхары збудавалі прама на трасе невялікую барыкаду з бетонных блокаў, мяшкоў з пяском і шын. У выніку праезд у дзве паласы звузіўся да адной. Тут жа стаяць БТР і грузавік, пішуць "Вести".

У грузавіку ўсталяваныя відэакамера і манітор - усё, што тут адбываецца, старанна запісваецца. Барыкаду кожны дзень ахоўваюць два дзесяткі моцных хлопцаў у бронекамізэльках і са зброяй.

Актывісты папярэджваюць: зброя зарэгістраваная. Напагатове ў іх звараныя з буйных цвікоў вожыкі, якія мацуюцца адзін да аднаго вяроўкай. Такая канструкцыя спатрэбіцца, калі хтосьці надумае прарвацца праз блокпост.

"У выпадку трывогі дастаткова пяці секунд, каб перакрыць рух легкавіку. А ад грузавікоў і мікрааўтобусаў адразу выставім вожыкі. Ёсць у нас і план дзеянняў у выпадку трывогі, але гэта сакрэт. Стаяць мы гатовыя хоць месяц, хоць тры", - кажа мясцовы жыхар.

На блокпосце міліцыя дзяжурыць па 8 гадзін, а грамадзяне могуць і па 12. Сярод іх - былыя вайскоўцы, афганцы і нават мясцовыя дэпутаты. Задача ахоўнікаў на блокпосце - агледзець на дарозе падазроныя аўто, з нумарамі з Расеі і ўсходніх рэгіёнаў. Калі ў салоне некалькі мужчын, то іх спыняюць, просяць паказаць дакументы і адкрыць багажнік. Яшчэ пад падазрэнне адразу трапляюць занадта перагружаныя аўто. Учора з-за звужанай дарогі на трасе ўтварылася цянучка ў некалькі кіламетраў.

"Рэагуюць усе па-рознаму, але мы ж нічога супрацьзаконнага не робім. Сёння ўсё спакойна. Відаць, што людзі са святаў вяртаюцца, амаль у кожнай машыне дзеці", - адзначае супрацоўнік ДАІ.

У абласным ДАІ паведамілі, што такія ж пасты ўсталяваныя ў Вішнёвым і Кагарлыку. Жыхары там таксама дзяжураць з супрацоўнікамі ДАІ. "Выпадкаў, каб на пастах затрымалі падазроных людзей або зброю, пакуль не было", - паведаміў кіраўнік прэс-службы абласной міліцыі Мікалай Жуковіч.

16 красавіка старшыня Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі Уладзімір Бандарэнка заявіў, што рыхтуе бамбасховішчы.

Фота: А. Бойка, "Вести"

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках