29 красавiка 2024, панядзелак, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Foreign Policy: Масква рыхтуе глебу для ваеннага ўварвання ва Украіну

8
Foreign Policy: Масква рыхтуе глебу для ваеннага ўварвання ва Украіну

Нягледзячы на запэўніванні Пуціна, расейскія ўлады рыхтуюцца да захопу Украіны.

Пра гэта піша дыпламатычны аглядальнік Foreign Policy Колум Лінч (пераклад - Инопресса).

"На працягу некалькіх тыдняў Уладзімір Пуцін і яго высокапастаўленыя дыпламаты неаднаразова запэўнівалі ўвесь свет, што яны не збіраюцца ўводзіць войскі на Усходнюю Украіну. У панядзелак, 21 красавіка, міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў адрокся ад гэтых абяцанняў, зрабіўшы на дадзены момант самы празрысты намёк на тое, што Масква, магчыма, падводзіць палітычную аснову пад ваеннае ўварванне ў суседнюю дзяржаву, якая паддалася паніцы", - піша выданне.

Выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Маскве, Сяргей Лаўроў заявіў, што Расея гатовая "спыніць" тое, што ён назваў правакацыямі ўзброеных украінскіх экстрэмістаў, якія "свядома вядуць лінію на развязванне грамадзянскай вайны" ў рускамоўных рэгіёнах Украіны. "Вы, напэўна, бачыце, як усё часцей гучаць заклікі да Расеі выратаваць ад гэтага бязмежжа Паўднёва-Усходнюю Украіну", сказаў кіраўнік расейскага МЗС.

Напружанасць узрастае на фоне візіту ў Кіеў віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, які паспрабаваў прадэманстраваць падтрымку часоваму ўраду, які знаходзіцца ў аблозе, напярэдадні прызначаных на 25 траўня прэзідэнцкіх выбараў, адзначае аўтар артыкула.

Апошнія заявы Лаўрова прагучалі праз дзень пасля таго, як трое прарасейскіх актывістаў, якія займалі пазіцыю на блокпосце каля Славянска, былі забітыя, па заявах Масквы, экстрэмістамі "Правага сектара", адзначае выданне.

У панядзелак Масква пачала старанна збіраць аргументы на карысць ваенных дзеянняў. Лаўроў абвінаваціў урад у Кіеве ў "грубым" парушэнні ўмоваў пагаднення, заключанага чатыры дні таму ў Жэневе, піша Колум Лінч.

Выступаючы перад журналістамі ў панядзелак у Кіеве, міністр замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца, са свайго боку, заявіў, што прарасейскія актывісты - узброеныя і кіраваныя расейскімі спецслужбамі - нясуць адказнасць за напад у Славянску. "Ён сказаў, што ў спецслужбаў Украіны ёсць "інфармацыя, якая сведчыць пра тое, што на наступным тыдні Расея зробіць акт ваеннай агрэсіі супраць Украіны", - перадае выданне.

У панядзелак зрынуты прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, які знайшоў прытулак у Расеі, зрабіў заяву, падахвочваючы ўкраінскія войскі не падпарадкоўвацца "злачынным загадам" часовага кіраўніцтва ў Кіеве, і параіў украінцам падтрымаць заклік Пуціна змяніць лад краіны на федэратыўны. "Ён заклікаў правесці рэгіянальныя рэферэндумы па пытанні аб федэратыўным ладзе да выбараў у краіне 25 траўня", - паведамляе выданне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках