29 красавiка 2024, панядзелак, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захопнікі абладміністрацыі Данецка пагадзіліся вызваліць два паверхі

Захопнікі абладміністрацыі Данецка пагадзіліся вызваліць два паверхі

Сепаратысты ў Данецку абяцаюць вызваліць два паверхі і сесійную залу ў занятым імі будынку Данецкай абласной дзяржадміністрацыі.

Пасля гэтага яна зможа аднавіць працу ў самых важных кірунках дзяржаўнай дзейнасці, паведаміў у аўторак, 22 красавіка, кіраўнік «камітэта СМІ» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Аляксандр Хракаў, піша РІА «Новости».

«На гэты момант ужо дасягнутая дамоўленасць аб вызваленні ў аблдзяржадміністрацыі сесійнай залы і двух паверхаў. Падрабязнасці я не ведаю, праца цяпер ідзе непасрэдна з прадстаўнікамі чынавенства для аднаўлення неабходнай працы», - сказаў Хракаў.

Паводле ягоных слоў, будзе адноўленая работа найважнейшых аддзелаў дзяржадміністрацыі.

«Неабходныя функцыі дзяржаўныя, такія, як юстыцыя, напэўна, камунальныя плацяжы і сацыяльная арыентаванне - бюджэтная лінія, яны будуць працаваць», - дадаў прадстаўнік «Данецкай народнай рэспублікі».

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый ва ўсходніх абласцях Украіны, а таксама ўпраў МУС і СБУ, якія прывабліваюць баевікоў зброевым арсеналам.

У адказ улады Украіны прынялі пастанову аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку.

Фота: 62.ua

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках