29 красавiка 2024, панядзелак, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэфат Чубараў: У Крыме можа пачацца адкрытае супрацьстаянне

13

Крымскія татары гатовыя пачаць супраціў захопнікам.

Пра гэта старшыня Меджліса крымска-татарскага народа Рэфат Чубараў заявіў на прэс-канферэнцыі 22 красавіка 2014 г. у Сімферопалі, паведамляе прэс-служба Меджліса.

«Усе падзеі, якія адбыліся за апошнія некалькі дзён у Крыме, а таксама нераскрыццё абставінаў злачыннага забойства Рэшата Аметава, крымскія татары ацэньваюць як акт агрэсіі ў дачыненні да іх з боку ўладаў», - заявіў ён.

Рэфат Чубараў перакананы, што падобныя і мэтанакіраваныя выпадкі бандытызму і беззаконня стымулююць у грамадстве страх і недавер, а таксама пашырэнне розных выбрыкаў нецярпімасці паводле нацыянальнай прыкметы з боку асобных кіраўнікоў дзяржаўных і камунальных устаноў, у тым ліку, кіраўнікоў школ.

«Калі сітуацыя будзе развівацца такім чынам, грамадства можа ўвайсці ў стадыю адкрытага супрацьстаяння», - сказаў на заканчэнне кіраўнік Меджліса.

Нагадаем, 99 адсоткаў крымскіх татараў не бралі ўдзелу ў незаконным «рэферэндуме» аб далучэнні да Расеі, які прайшоў на паўвостраве 16 сакавіка. Усяго ў Крыме жывуць амаль 200 тысяч татар.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках