6 траўня 2024, панядзелак, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Сюмар: Колца вакол тэрарыстаў звужаецца

5
Вікторыя Сюмар: Колца вакол тэрарыстаў звужаецца

Менавіта таму захопнікі Славянска бяруць закладнікаў.

Пра гэта піша ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» чалец Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Вікторыя Сюмар.

«Афіцэры СБУ і інспектары краін АБСЕ, якіх утрымліваюць у палоне, сёння крытычна патрэбныя тэрарыстам для гандлю, - заявіла яна. - Тэрарыстычныя групы выдатна разумеюць, што колца антытэрарыстычнай аперацыі вакол іх замкнулася і звужаецца. За закладнікаў спадзяюцца палепшыць умовы для сябе. Лішняе пацверджанне таго, што маем справу з класічнымі тэрарыстамі, якіх расейскія СМІ так настойліва называюць «апалчэнцамі», а расейскія ўлады хочуць абараняць танкамі».

Раней самаабвешчаны «мэр» Славянска Вячаслаў Панамароў заявіў, што хоча абмяняць «ваеннапалонных інспектараў» на затрыманых раней сепаратыстаў і свайго зніклага намесніка Ігара Перапечаенку, сувязь з якім перапынілася падчас вяртання з Масквы з перамоў. Месцазнаходжанне Перапечаенкі да гэтага часу невядомае.

Прадстаўнікі місіі АБСЕ былі затрыманыя 25 красавіка: на ўездзе ў Славянск з боку Краматорска невядомыя спынілі аўтобус з 13 пасажырамі. Сярод іх знаходзіліся 7 прадстаўнікоў АБСЕ, 5 прадстаўнікоў Узброеных Сіл Украіны і кіроўца транспартнага сродку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках