2 траўня 2024, Чацвер, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты рыхтуюць захоп КПП на мяжы Украіны з Расеяй

3
Сепаратысты рыхтуюць захоп КПП на мяжы Украіны з Расеяй

Захоп можа адбыцца заўтра.

15 траўня 2014 года прыхільнікі так званай «Данецкай народнай рэспублікі» плануюць захапіць у Данбасе памежныя пункты «Успенка» і «Марынаўка». Адпаведная інфармацыя паступіла ў Данецкую аблдзяржадміністрацыю, гаворыцца ў яе паведамленні.

«Рэалізацыя названых планаў можа прывесці да дэстабілізацыі сітуацыі ў рэгіёне, далейшага абвастрэння грамадзянскага супрацьстаяння і да чалавечых ахвяр, як сярод мірнага насельніцтва, так і з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў», - адзначылі ў АДА.

У сувязі з гэтым, абласная дзяржаўная адміністрацыя звярнулася з заклікам да ўсіх бакоў канфлікту «ўстрымацца ад любых супрацьпраўных дзеянняў і не дапускаць парушэнняў дзеючага заканадаўства».

Нагадаем, сёння баевікі блакавалі вайсковую частку ў Данецку, патрабуючы ад вайскоўцаў здацца, скласці зброю і перайсці на іх бок.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках