2 траўня 2024, Чацвер, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Верхаводы сепаратыстаў рыхтуюць захоп Днепрапятроўска, Адэсы і Харкава

16
Верхаводы сепаратыстаў рыхтуюць захоп Днепрапятроўска, Адэсы і Харкава

Марыянеткі Пуціна распавялі пра свае планы.

Сепаратысты ва ўсходніх рэгіёнах Украіны наважылі далучыць іншыя вобласці і стварыць «адзіную дзяржаву». Пры гэтым яны фармуюць новыя атрады баевікоў. Да захопу, як мінімум, яшчэ шасці абласцей Украіны верхаводы самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспублік», якія раней абмяркоўвалі магчымасць аб'яднання, пакуль спяшацца з гэтым не маюць намераў, піша «Інтэрфакс».

«Пакуль ДНР і ЛНР аб'ядноўвацца не будуць, бо з нашага пункту гледжання, трэба аб'ядноўваць усе рэгіёны паўднёвага ўсходу - Харкаў, Луганск, Данецк, Днепрапятроўск, Запарожжа, Мікалаеў, Херсон і Адэсу. Ёсць некалькі прапаноў аб назве гэтых аб'яднаных рэгіёнаў - Русь, Наварассія, Паўднёва-Усходняя рэспубліка», - заявіў адзін з кіраўнікоў луганскіх баевікоў Уладзімір Карасёў.

У паўднёва-ўходніх абласцях Украіны з пачатку сакавіка праходзяць справакаваныя Расеяй акцыі сепаратыстаў. Эпіцэнтрамі хваляванняў сталі абласныя цэнтры і шэраг буйных гарадоў, адміністрацыйныя будынкі ў якіх перыядычна бяруць пад кантроль дыверсанты і баевікі. СБУ атрымала довады, што імі кіруюць прадстаўнікі расейскіх спецслужбаў і ГРУ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках