28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ВНУ Беларусі шукаюць замену туркменскім студэнтам

8
ВНУ Беларусі шукаюць замену туркменскім студэнтам

Беларускія ВНУ з-за недахопу абітурыентаў з Туркменістана чакаюць іншых замежнікаў.

Міністэрства адукацыі Беларусі прагназуе ў 2014 годзе пераразмеркаванне патокаў замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў ВНУ краіны.

"Цяжкі год будзе. Нам трэба будзе ажыццявіць сур'ёзную рэструктурызацыю, звязаную з тым, што ў гэтым годзе няма выпуску ў сярэдняй школе Туркменістана (сістэма сярэдняй адукацыі Туркменістана ў 2013 годзе перайшла на 12-гадовае навучанне) - ён быў значным пастаўшчыком студэнтаў", - паведаміў міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч у пятніцу на прэс-канферэнцыі ў Менску, піша "Інтэрфакс".

"У гэтым годзе будзе больш абітурыентаў з іншых краін і некалькі менш з Туркменістана. Якая колькасць апынецца ў выніку, цяжка цяпер прагназаваць. Мы лічым, што не менш, чым было ў мінулым годзе", - дадаў ён.

У цэлым, працягнуў міністр, вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны гатовыя прыняць большую колькасць замежных студэнтаў, чым у мінулыя гады. "Нават калі абітурыентаў будзе больш, то да 20 тыс. чалавек нашы ВНУ прымуць без аптымізацыі колькасці беларускіх студэнтаў і скарачэння адукацыйных праграм у некаторых ВНУ", - адзначыў Маскевіч. "Інфраструктура ВНУ і кадравы склад" дазволяць гэта зрабіць, навучыць большую колькасць замежных студэнтаў", - сказаў ён.

Паводле звестак Мінадукацыі, за апошнія 10 гадоў колькасць замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў Беларусі, вырасла амаль у тры разы і ў першай палове 2014 года складала звыш 16 тыс. чалавек з 98 краін. Найбольш запатрабаваныя ў замежных студэнтаў спецыяльнасці медыцынскага, інжынернага профілю і агульнанавуковыя спецыяльнасці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках