29 красавiка 2024, панядзелак, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паморак рыбы ў Свіслачы

22

У Свіслач патрапілі сцёкавыя вады.

Пра ўбачанае onliner.by паведаміў Леанід, які ўжо шэсць гадоў ловіць рыбу на Свіслачы ў раёне вёскі Новы Двор, што недалёка ад Менскай ачышчальнай станцыі: «Прыйшоў у пятніцу на рыбалку і ўбачыў відовішча, якое ўзрушыла мяне: усе берага рэчкі былі закіданыя мёртвай рыбай. На маіх вачах з вады на бераг выскоквалі паўкілаграмовыя галаўні, ляшчы па 1-3 кг ляжалі на плыткаводдзі, ледзь дыхаючы, дробнай рыбай была ўсыпаная ўся рэчка. Я даехаў да Каралішчавічаў, там было ўсё яшчэ страшней: шчупакі, карпы, галаўні...».

Паводле звестак Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Менскія ачышчальныя збудаванні прызналі факт скіду вады.

«Вада была неачышчаная - колеру пяску. Рыбе не ставала кіслароду. Некалькі галаўнёў на маіх вачах выскоквалі з вады проста да ног, хоць я стаяў на абрыве вышынёй не менш за метр, - распавёў Леанід. - Малькоў было проста незлічона раскідана па беразе. Скажу вам шчыра: 6 гадоў я рыбалю на адным і тым жа месцы, і кожны год рыбу абавязкова труцяць. Але часцей за ўсё гэта сыходзіць з рук».

«Паводле папярэдняй інфармацыі, рыбакі ўбачылі загінулую рыбу ў раёне моста Новы Двор і паведамілі на «гарачую лінію», - распавяла прэс-сакратарка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вольга Грамовіч. - На званок выехалі нашыя інспектары. Было бачна, што шлейф каламутнай вады вядзе да Менскіх ачышчальных збудаванняў. Лабараторыя ўзяла пробы вады ў меркаваным месцы скіду, але вынікі лабараторнага аналізу пакуль рыхтуюцца. Паводле папярэдніх ацэнак, загінула 7 відаў рыбы, у асноўным плотка і лешч. На абраным участку інспектары сабралі загінулую рыбу. Улічваючы перыяд нерасту, яе кошт быў перападлічаны ў трохразовай суме. Пакуль што гаворка ідзе пра суму ў 58 млн рублёў. Пасля атрымання хімічных вынікаў аналізу сума будзе скарэктавана. Менскія ачышчальныя збудаванні прызналі факт скіду вады».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках