29 красавiка 2024, панядзелак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аэрапорт Данецка спыніў працу

Аэрапорт Данецка спыніў працу

Міжнародны аэрапорт Данецка часова прыпыняе абслугоўванне рэйсаў.

Пра гэта паведамляе кіраўнік прэс-службы данецкага аэрапорта Дзмітрый Косінаў, пішуць "Новости Донбасса".

"У раёне 3-й гадзіны ночы на тэрыторыю аэрапорта Данецк прыехалі некалькі дзесяткаў узброеных прадстаўнікоў "Данецкай народнай рэспублікі" з патрабаваннямі аб вывадзе ўкраінскіх вайскоўцаў, якія ахоўваюць унутраны перыметр аэрапорта, - паведаміў Косінаў. - Стрэлаў і сілавога супрацьстаяння не было".

У сувязі з гэтым было вырашана прыпыніць абслугоўванне рэйсаў.

"Аэрапорт не пад кантролем ДНР, перыметр не парушаны, у стэрыльных зонах старонніх няма", - удакладніў кіраўнік прэс-службы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках