27 красавiка 2024, Субота, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама: ЗША дамагліся ізаляцыі Расеі

32
Барак Абама: ЗША дамагліся ізаляцыі Расеі

Аўтарытэт ЗША і магчымасці краіны ў фармаванні сусветнай думкі дапамаглі ізаляваць Расею.

Пра гэта заявіў Барак Абама падчас свайго выступу ў вайсковай акадэміі Вест-Пойнт у Нью-Ёрку, 28 траўня, піша Business Insider.

«Наш уплыў і магчымасці дапамаглі сфармаваць меркаванне аб Расеі і тут жа ізаляваць яе. Дзякуючы лідарству ЗША на міжнароднай арэне, свет хутка далучыўся да пазіцыі ЗША ў пытанні Украіны і асудзіў дзеянні Расеі. Еўропа і Вялікая сямёрка далучыліся да нашых санкцый, NАТО падзяляе нашу пазіцыю, у той час як МВФ дапамагае стабілізаваць эканоміку Украіны. Гэтая мабілізацыя сусветнай думкі ў дачыненні да Украіны паслужыла процівагай расейскай прапагандзе, расейскім войскам на мяжы і ўзброеным фармаванням Расеі», - заявіў Абама

Прэзідэнт ЗША таксама адзначыў, што ўжо паспеў пагутарыць з новаабраным прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, піша «Карэспандэнт».

«Мы не ведаем, як складзецца сітуацыя, аднак мы і нашы саюзнікі дзейнічаем ад імя міжнароднага парадку, і гэта дае шанец народу Украіны выбіраць яго будучыню», - сказаў Абама падчас свайго выступу.

Нагадаем, раней прэзідэнт ЗША павіншаваў Парашэнку з перамогай на выбарах

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках