29 красавiка 2024, панядзелак, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў: Пуцін ніякага міру не жадае, ён хоча вайны

15
Портнікаў: Пуцін ніякага міру не жадае, ён хоча вайны

Ёсць толькі адна прычына, здольная спыніць агрэсію прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна на ўсходзе Украіны, - пагроза заняпадку ягонай імперыі.

Пра гэта ў каментары gordonua.com заявіў украінскі журналіст і публіцыст Віталь Портнікаў.

"Пуцін міру не жадае. Пуцін хоча вайны. Дамовіцца з ім пра мір можна толькі ў выпадку, калі расейскі прэзідэнт будзе дакладна разумець, што далейшыя ваенныя дзеянні пагражаюць эканамічным крахам ягонаму рэжыму і нарошчваннем канфрантацыі з Захадам. Улічваючы цяперашні эканамічны стан Расеі, у выпадку працягу канфрантацыі крах ягонай дзяржавы і ягонай эканомікі непазбежны. Пуцін гэта разумее. Таму што калі б гэтага разумення не было, то расейскія Узброеныя сілы даўно б ужо былі на нашай тэрыторыі і забівалі б нашых грамадзян", - упэўнены Портнікаў.

На прэзідэнта Расеі гэтак жа, як і на ўкраінскага прэзідэнта, наўпрост уплываюць лідары сусветных дзяржаў, хоць уплыў гэты розны, лічыць журналіст.

"У перамовах Парашэнкі і Пуціна за спінамі прэзідэнтаў нябачна стаяць людзі, якія маюць рэальны ўплыў у сучасным свеце. Прэзідэнт ЗША Барак Абама, прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, генеральны канцлер Германіі Ангела Меркель. І абодва прэзідэнты вымушаныя з імі лічыцца. Розніца ў тым, што Пуцін залежыць ад заходніх лідараў як пастаўшчык энергетыкі. Мы залежым ад іх, таму што аб'яднаныя з імі агульнымі каштоўнасцямі. Імкненнем стварыць еўрапейскую дэмакратычную прастору, прастору свабоднай рынкавай эканомікі. Імкненнем да міру і дабрабыту сваіх грамадзян", - адзначыў Портнікаў.

З усяго гэтага вынікае, што мірныя дамоўленасці - гэта не проста які-небудзь дагавор паміж Парашэнкам і Пуціным, гэта цэлы комплекс крокаў, які каардынаваны ЗША і Еўразвязам.

"Так што дамоўленасці аб міру - гэта не проста дамоўленасці Парашэнкі і Пуціна. Гэта куды больш шырокі спектр крокаў, звязаных як з міжнародным удзелам урэгулявання крызісу ва Украіне, так і з ціскам ЗША і Еўрапейскага Звяза на Расею", - лічыць Портнікаў.

Журналіст згадаў таксама пра важнасць поўнага закрыцця мяжы Украіны з Расеяй. Без гэтага вяртанне міру на ўсход Украіны немагчымае, лічыць ён.

"Мы павінны разумець, што мірны план прэзідэнта рэалізуецца толькі ў тым выпадку, калі ўкраінская мяжа будзе трывала перакрытая, а дыверсанты і тэрарысты, засланыя расейскімі спецслужбамі на тэрыторыю нашай краіны, альбо пойдуць назад у Расею, альбо будуць пасля перамір'я знішчаныя дакладнымі дзеяннямі ўкраінскіх Узброеных сіл", - нагадаў Портнікаў.

На думку публіцыста, тэрарысты не будуць ісці на мірныя перамовы, калі Парашэнка іх прапануе. Іхняя мэта - незалежнасць "ДНР" і "ЛНР" з наступным уключэннем іх у склад Расеі.

"Самі яны ніякага міру прызнаваць не будуць. Для іх мір - гэта незалежнасць Данецкай і Луганскай "народных рэспублік" з наступным распаўсюджваннем расейскай дыверсіі на тэрыторыю ўсіх астатніх абласцей поўдня і усходу Украіны, а магчыма, і далей. У залежнасці ад таго, якая задача будзе пастаўленая Уладзімірам Пуціным і ягоным бліжэйшым асяроддзем", - падсумаваў Портнікаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках