29 красавiка 2024, панядзелак, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін прывёў да боегатоўнасці расейскія войскі

32
Пуцін прывёў да боегатоўнасці расейскія войскі

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін загадаў правесці раптоўную праверку боегатоўнасці войскаў Цэнтральнай вайсковай акругі.

Войскі прыведзеныя ў поўную боегатоўнасць, паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на кіраўніка Мінабароны Сяргея Шайгу.

Падчас праверкі боегатоўнасці камандаванне плануе перакінуць 98-ю дывізію ВДВ з Іванава ў Чэлябінскую вобласць, дзе на Чабаркульскім палігоне будзе праведзеная выкідка дэсанта.

Паводле слоў Шайгу, праверка будзе праведзеная з 21 па 28 чэрвеня, а да 1 ліпеня войскі вернуцца ў пункты сталай дыслакацыі. Шайгу адзначыў, што падчас вучэнняў будуць адпрацаваныя такія віды падрыхтоўкі, як руханне войскаў камбінаваным спосабам на вялікія адлегласці, разгортванне сістэм кіравання, планаванне прымянення групоўкі войскаў.

Як паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на начальніка Генштаба генерала Валерыя Герасімава, падчас раптоўнай праверкі вучэнняў будзе задзейнічана каля 65 тыс. вайскоўцаў, больш за 180 самалётаў, 60 верталётаў і каля 5,5 адзінак узбраення. На баявых палігонах у Самарскай, Кемераўскай і Чэлябінскай абласцях будуць праведзеныя вучэнні 2-й і 41-й армій.

Учора ў рамках праверкі боегатоўнасці ў Цэнтральнай вайсковай акрузе быў раптам узняты праз трывогу шэраг мотастралковых і зенітных злучэнняў. Паводле слоў памочніка камандуючага войскамі ЦВА палкоўніка Яраслава Рашчупкіна, асноўная мэта мерапрыемстваў - "усебаковая праверка баявой вывучкі войскаў, гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак у самыя кароткія тэрміны выканаць пастаўленыя задачы, ацэнка ўзроўню падрыхтоўкі і зладжанасці падраздзяленняў".

19 чэрвеня прадстаўнікі НАТА паведамілі аб вяртанні расейскіх войскаў да ўкраінскай мяжы. Згодна са словамі генеральнага сакратара НАТА Андэрса Фог Расмусэна, да расейска-ўкраінскай мяжы перакінутыя некалькі тысяч вайскоўцаў.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках