29 красавiка 2024, панядзелак, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

19 беларускіх пляжаў небяспечныя для здароўя

4
19 беларускіх пляжаў небяспечныя для здароўя

Спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы Беларусі з 13 па 19 чэрвеня былі праведзеныя абследаванні 417 зон рэкрэацыі.

Пастановамі галоўных дзяржаўных санітарных лекараў абмежаваная, прыпыненая альбо забароненая эксплуатацыя 19 зон рэкрэацыі, якія не адпавядаюць эпідэміялагічным крытэрам бяспекі або якія знаходзяцца ў нездавальняючым санітарна-тэхнічным стане.

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, спецыялістамі санітарна-эпідэміялагічнай службы Беларусі з 13 па 19 чэрвеня былі праведзеныя абследаванні 417 зон рэкрэацыі. На 58 з іх (13,9%) выяўленыя парушэнні санітарных норм, правіл і гігіенічных нарматываў: тэрыторыя пляжу патрабуе правядзення ўборкі, не праведзеныя пакос пустазелля, кантэйнеры для збору смецця перапоўненыя і іншае, піша «Інтэрфакс».

Паводле гэтых фактаў на вінаватых службовых асоб складзена 6 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні, выдадзена 9 прадпісанняў і 46 рэкамендацый у ліквідацыі выяўленых недахопаў, накіравана 39 лістоў у мясцовыя органы выканаўчай улады і кіравання, 26 - у ведамства.

Адабрана 719 проб вады для правядзення лабараторных даследаванняў. 41 з іх не адпавядалі ўстаноўленым гігіенічным нарматывам: 17 паводле мікрабіялагічных паказчыкаў (2,3%), 24 - санітарна-хімічных (3,3%).

Абмежаванае купанне дзяцей на 2 зонах адпачынку.

Брэсцкая вобласць:

пляж у заліве «Альхоўка» ракі Капанец, горад Столін;

зона воднай рэкрэацыі на рацэ Ведзьма ў горадзе Ляхавічы.

пляж на рацэ Шчара ў вёсцы Дарава;

вадаём аздараўленчага лагера «Чайка» ў вёсцы Галаўнінцы Ляхавіцкага раёна.

Магілёўская вобласць:

вадаём у вёсцы Капысіца Шклоўскага раёна;

пляж на гарадскім возеры ў горадзе Клімавічы;

кар'ер «Пяшчаны» у горадзе Клімавічы;

возера Калініца ў горадзе Клімавічы;

возера Бліўнг на тэрыторыі Клімавіцкага лясгаса;

возера Лазовіца ААТ «Клімавіцкі ЛВЗ».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках