1 траўня 2024, Серада, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-міністр абароны Украіны: Тэрарысты рыхтуюць удар па Адэсе і Харкаву

3
Экс-міністр абароны Украіны: Тэрарысты рыхтуюць удар па Адэсе і Харкаву

Баевікі не збіраюцца складаць зброю.

Больш за тое, яны могуць напасці на Харкаў і Адэсу. Пра гэта заявіў былы міністр абароны Украіны Анатоль Грыцэнка ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«Літаральна з першага дня мірны план прэзідэнта Парашэнкі ўжо сарваны. Відавочна, што трэба думаць над планам «Б», які, як ён заявіў, падрабязна прапрацаваны...Проста зацягваецца час і тэрарысты могуць перагрупаваць сілы для таго, каб потым нанесці ўдары або ў Харкаве або ў Адэсе, ці ў іншых рэгіёнах», - адзначыў Грыцэнка.

Ён нагадаў, што, са слоў перагаворшчыка Леаніда Кучмы, тэрарысты нібыта паабяцалі не страляць да 27 чэрвеня.

«Гэта азначае, што нават не ідзе гаворкі пра складанне зброі. А гэта было ключавой пазіцыяй плана Парашэнкі. Гэта значыць, гэтая пазіцыя сарваная», - мяркуе экс-кіраўнік Міністэрства абароны.

Грыцэнка таксама выказаў здзіўленне тым, што ўлады вядуць перамовы з людзьмі, у дачыненні да якіх прымаюць санкцыі, і якія абвешчаны ў вышук. «Адкуль узяўся Медвядчук, супраць якога санкцыі, які заўсёды адстойвае інтарэсы Расеі,«расейскага свету». Там зноў Цароў, якога шукаюць! Там лідары так званых «ДНР» і «ЛНР». Гэта вельмі цяжка зразумець», - абурыўся ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках