29 красавiка 2024, панядзелак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над Менскам праляцяць расейскі бамбавікі Су-34

18
Над Менскам праляцяць расейскі бамбавікі Су-34

Расейскія бамбавікі ўсё ж такі возьмуць удзел у паветраным парадзе 3 ліпеня над Менскам.

Гэта будуць самалёты Су-34, прызначаныя для высокадакладных удараў, у тым ліку з выкарыстаннем ядзернай зброі.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі, у небе над Менскам можна будзе ўбачыць вучэбна-баявыя самалёты Л-39, гелікоптэры Мі-2, Мі-8 і Мі-24, штурмавікі Су-25, знішчальнікі МіГ-29 і вайскова-транспартны самалёт Іл-76 беларускайга войска. Асаблівасцю паветранага параду ў гэтым годзе стане пралёт у складзе лётнага эшалона звяна гелікоптэраў Ка-52 «Алігатар» (машына здольная атакаваць бранаваную тэхніку і паветраныя мэты - заўв. БП) 344-га цэнтра баявога ўжывання і падрыхтоўкі лётнага складу (авіяцыйнага персаналу вайсковай авіяцыі) і самалётаў Су-34 (знішчальнік-бамбардзіроўнік, таксама пазіцыянаваны як франтавы бамбавік - заўв. БП) 47-га змешанага авіяцыйнага палка ВПС РФ.

Экіпажы паветраных суднаў закончылі трэніроўкі на базе сваіх воінскіх частак. Авіяцыйная тэхніка, якая ўдзельнічае ў парадзе, перабазавалася на аэрадром Мачулішчы пад Менскам.

Паветраныя судны ў небе над сталіцай будуць пілатаваць лепшыя лётчыкі авіяцыі ВПС і войскаў СПА. Сярод іх 2 лётчыкі-снайперы і 26 лётчыкаў 1-га класа. У паветраным парадзе будзе задзейнічана 40 паветраных судоў, з якіх - 22 самалёты.

Да параду будуць праведзеныя некалькі трэніровак, падчас якіх пілоты адпрацуюць пытанні ўзаемадзеяння ў складзе паветранага эшалона.

Нагадаем, раней з'явілася інфармацыя аб магчымым удзеле ў парадзе расейскіх стратэгічных бамбавікоў. Аднак у Мінабароны Беларусі адмовіліся каментаваць "плёткі".

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках