29 красавiка 2024, панядзелак, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША дазволяць сваім кампаніям экспарт нафты

1
ЗША дазволяць сваім кампаніям экспарт нафты

Пастаўкі нафты могуць пачацца ўжо ў жніўні.

Міністэрства гандлю ЗША дазволіць амерыканскім кампаніям Pioneer Natural Resources і Enterprise Product Partners экспартаваць звышлёгкую нафту. Пра гэта паведамляе газета Wall Street Journal са спасылкай на крыніцу ў нафтагазавай галіне.

Адзначаецца, што кампаніі ўдасканалілі апрацоўку сыравіны да такой ступені, што яна перастала трапляць пад абмежаванні, устаноўленыя ўстановай, піша "Корреспондент".

"Пастаўкі нафты могуць пачацца ўжо ў жніўні. Хутчэй за ўсё, спачатку яны будуць невялікімі", - піша газета.

Абмежаванні на пастаўку неачышчанай нафты былі ўведзеныя ў ЗША блізу 40 гадоў таму ў адказ на ўстаноўленыя арабскімі краінамі эмбарга на пастаўкі нафты ў заходнія краіны. Аднак ЗША могуць экспартаваць нафтапрадукты - бензін і дызельнае паліва.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках