29 красавiка 2024, панядзелак, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аксёнаў верне ўклады жыхарам Крыма за кошт дзяржмаёмасці Украіны

12
Аксёнаў верне ўклады жыхарам Крыма за кошт дзяржмаёмасці Украіны

Уклады жыхароў Крыма, якія былі на рахунках банкаў Украіны, кампэнсуюць за кошт продажу дзяржаўнай маёмасці Украіны на тэрыторыі паўвыспы.

Пра гэта заявіў старшыня акупацыйнага ўрада Крыму Сяргей Аксёнаў, паведамляе "Дзеркало тижня".

"Тым, у каго сума ўнёскаў перасягае 700 тысяч рублёў (245 тысяч грыўняў), кампэнсацыю будуць ажыццяўляць за кошт продажу дзяржуласнасці Украіны", - сказаў ён.

Паводле папярэдніх разлікаў, на кампэнсацыі прэтэндуюць 88 тысяч укладчыкаў з агульнай сумай укладаў больш за 10 мільярдаў рублёў (амаль 347 млн грыўняў).

Нагадаем, 2 красавіка Дзярждума Расеі на пленарным пасяджэнні ў панядзелак прыняла закон, які прадугледжваў пералічэнне 60 мільярдаў расейскіх рублёў на падтрымку ўкладчыкаў Крыма і Севастопаля.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках