2 траўня 2024, Чацвер, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы Кучмы і кума Пуціна з сепаратыстамі пройдуць заўтра

10
Перамовы Кучмы і кума Пуціна з сепаратыстамі пройдуць заўтра

Месца правядзення пакуль невядомае.

Пра гэта паведаміў удзельнік кантактнай групы, другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, піша "Інтэрфакс-Украіна".

"Заўтра мы маем намер прадоўжыць", - сказаў ён журналістам у Кіеве ў чацвер.

На ўдакладняльнае пытанне, дзе адбудзецца такая сустрэча, Кучма сказаў: "Я і сам не ведаю".

Ён паведаміў, што была ініцыятыва правесці такую сустрэчу на тэрыторыі Расеі, аднак спыніліся на тым, што яна адбудзецца ва Украіне, але канкрэтнае месца правядзення пакуль не вызначанае.

"У нас не перамоўны працэс, а кансультацыі. Таму што ўлада не можа сесці за стол перамоваў з імі (баявікамі з "ДНР" і" ЛНР")", - адзначыў Кучма.

Раней адзін з лідэраў баявікоў "ДНР" Андрэй Пургін паведаміў, што чарговы раўнд кансультацый аб мірным урэгуляванні ў Данбасе прызначаны на пятніцу.

"Сапраўды, ёсць дамоўленасць правесці чарговы раўнд кансультацый 27 чэрвеня ў Данецку", - сказаў Пургін.

Паводле ягоных слоў, кансультацыі адбудуцца ў рэжыме, аналагічным таму, што быў раней.

23 чэрвеня ў Данецкай аблдзяржадміністрацыі адбыліся шматстаронняя кансультацыя.

На ёй прысутнічалі Леанід Кучма, Віктар Медведчук, Нестар Шурыч, адзін з лідэраў баявікоў Аляксандр Барадай і абвешчаны ў вышук народны дэпутат ад ПР Алег Цароў.

Пры гэтым амбасадар РФ ва Украіне Міхаіл Зурабаў заявіў, што Віктар Медвядчук і Нестар Шуфрыч удзельнічалі ў пасяджэнні Трохбаковай кантактнай групы на даручэнне прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

Пры гэтым у аўторак прадстаўнік інфармацыйнага цэнтра РНБА Уладзімір Чапавы на брыфінгу запэўніў, што народны дэпутат Нестар Шуфрыч і лідэр руху "Украінскі выбар" Віктар Медвядчук не былі ўпаўнаважаныя прадстаўляць украінскую старану на трохбаковых перамовах у Данецку.

Са слоў Чапавога, другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма - адзіны, хто прадстаўляе ўкраінскую старану ў рабоце трохбаковай групы для развязання крызісу на ўсходзе Украіны.

Як вядома, выступаючы ў чацвер у Радзе Еўропы прэзідэнт Пётр Парашэнка паабяцаў 27 чэрвеня "прыняць вельмі важную пастанову", калі тэрарысты не пагодзяцца на ўмовы ягонага мірнага плана.

Парашэнка таксама заяўляў, што ў пятніцу збярэцца кантактная група.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках