29 красавiка 2024, панядзелак, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэнер зборнай Расеі: Вінаватыя суддзі і заўзятары з указкай

48
Трэнер зборнай Расеі: Вінаватыя суддзі і заўзятары з указкай

Фабія Капэла заявіў пасля нічыёй Расеі з Алжырам, што мае намер застацца на сваёй пасадзе.

Судзейства, на думку Капэлы, было несправядлівым, а брамніка Ігара Акінфеева асляплялі лазернай указкай цэлых дзесяць хвілін, піша Lenta.ru.

«Вядома, я прадоўжу працу з камандай Расеі, калі мяне захочуць і далей бачыць (у РФС)», - заявіў Капэла на пасляматчавай прэс-канферэнцыі. Трэнер нагадаў, што каманда Расеі выйшла ў фінальную частку мундыяля ўпершыню за дзесяць гадоў і нагадаў пра інцыдэнт з Акінфеевым: «Наш галкіпер падчас галявой атакі алжырцаў быў аслеплены лазернай указкай. Гэта факт. Ёсць фатаграфіі, якія могуць гэта пацвердзіць».

Капэла таксама выказаў незадаволенасць працай арбітра турка Джунэйта Чакыра. «Я раней не ўздымаў тэму судзейства, але цяпер ужо маўчаць не буду - я незадаволены працай арбітра», - цытуе трэнера ІТАР-ТАСС. Пры гэтым ён падкрэсліў, што каманда згуляла матч нядрэнна. «Сур'ёзных памылак мы сёння не дапусцілі», - адзначыў Капэла.

Каманда Расеі ў футболе згуляла ў чацвер унічыю з камандай Алжыра ў матчы апошняга тура групавога раўнда чэмпіянату свету ў Бразіліі. Сустрэча закончылася з лікам 1:1. Паводле вынікаў групавога этапу расейцы страцілі шанцы на далейшую барацьбу і пакінулі турнір.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках