29 красавiка 2024, панядзелак, 19:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ТБМ адзначыла сваё 25-годдзе канцэртам у Менску

3
ТБМ адзначыла сваё 25-годдзе канцэртам у Менску

Грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) святкуе 25-годдзе з дня свайго заснавання.

Сябры ТБМ 26 чэрвеня адзначылі гадавіну святочным канцэртам у сталічнай галерэі «Ў», у якім узялі ўдзел музыкі Зміцер Бартосік, Таццяна Беланогая, Эдуард Акулін і Алесь Камоцкі, а таксама гурт «Рэха». У якасці вядоўцы выступіў музыкант, аўтар і выканаўца песень Пётр Клюеў, піша БелаПАН.

ТБМ было заснаванае ў 1989 годзе. Цяпер у ім налічваецца амаль шэсць тысяч сябраў у Беларусі, Нямеччыне, ЗША, Канадзе, Латвіі, Літве, Польшчы, Расеі, Украіне ды іншых дзяржавах. ТБМ займаецца падтрымкай і развіццём беларускай мовы і культуры, а таксама абаронай лінгвістычных правоў грамадзян.

У Раду ТБМ, вышэйшы орган кіравання арганізацыі, ва ўсе часы ўваходзілі вядомыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх Вячаслаў Адамчык, Янка Брыль, Анатоль Бутэвіч, Васіль Быкаў, Артур Вольскі, Алег Лойка, Зянон Пазьняк, Максім Танк ды іншыя. Сёння шлях развіцця арганізацыі вызначае Рада, у якую ўваходзяць пісьменнік, філосаф Уладзімір Арлоў, грамадскі дзеяч, вучоны-геолаг Радзім Гарэцкі, народны паэт, фалькларыст Ніл Гілевіч, паэт, перакладчык Васіль Зуёнак, літаратуразнаўца, празаік і перакладчык Адам Мальдзіс ды іншыя. Пасаду старшыні ТБМ займае гісторык і археолаг Алег Трусаў.

«Таварыства» рэгулярна арганізуе грамадскія кампаніі ў абарону лінгвістычных правоў грамадзян, забяспечвае юрыдычную дапамогу ахвярам моўнай дыскрымінацыі, час ад часу працуе над законапраектамі, закліканымі забяспечыць роўныя правы ўсім моўным супольнасцям Беларусі.

Аб'яднанне часта праводзіць семінары, навуковыя канферэнцыі, розныя спаборніцтвы і святкаванні для папулярызацыі беларускай мовы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках