29 красавiка 2024, панядзелак, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсен Авакаў: Тэрарыстаў чакае жорсткі адказ праз некалькі гадзін

27
Арсен Авакаў: Тэрарыстаў чакае жорсткі адказ праз некалькі гадзін

Баевікоў, якія не складуць зброю цягам некалькіх гадзін, чакае жорсткі адказ.

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў. Ён паабяцаў адэкватны, але жорсткі адказ сепаратыстам, якія не складуць зброю бліжэйшымі гадзінамі. Пра гэта ён паведаміў падчас удзелу ў мерапрыемствах з нагоды правядзення выпуску і пасвячэння ў абаронцы правапарадку выпускнікоў Нацыянальнай акадэміі ўнутраных спраў Украіны, піша інфармагенцтва Укрінформ.

"Я думаю, усе тыя, хто адэкватны, атрымае, магчыма, яшчэ некалькі гадзін, каб выканаць умовы, якія выстаўляе Украіна. У адваротным выпадку мы будзем дзейнічаць адэкватна і жорстка", - паведаміў Авакаў.

Кіраўнік МУС пракаментаваў і начны напад на блок-пост у Славянску. Паводле ягоных слоў, гэты выпадак мае палітычны, а не вайсковы грунт.

"Гэта не вайсковы напад, ён пазбаўлены ўсялякага сэнсу, гэта палітычны напад на мір, на спробы развязаць канфлікт мірным шляхам", - сказаў Авакаў.

Больш за тое, са слоў міністра, перамір'е ў разуменні баевікоў ужо каштавала Украіне занадта шмат.

"У рамках так званага мірнага працэсу з боку ЛНР і ДНР, мы маем, на жаль, больш за 20 загінулых з нашага боку, вялікая колькасць параненых, спіты да дна келіх цярпення, якое скончылася", - дадаў Авакаў.

Раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай "народных рэспублік" зацікавіліся правядзеннем мірных перамоваў з цэнтральнай кіеўскай уладай.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках