29 красавiка 2024, панядзелак, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенец «замінаваў» краму праз сварку з жонкай

2
Гарадзенец «замінаваў» краму праз сварку з жонкай

Паведамленне пра бомбу ў прадуктовай краме па вуліцы Вольгі Соламавай паступіла ў дзяжурную службу міліцыі 26 чэрвеня.

Быў праведзены неабходны комплекс прафілактычных і пошукавых мерапрыемстваў, у выніку выбухоўка не выяўленая, інфармацыя не пацвердзілася. Адначасова высветлілі асобу, якая тэлефанавала - ёю апынуўся 22-гадовы раней несудзімы гарадзенец, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, піша БелТА.

«У гэты час працягваюцца аператыўна-следчыя дзеянні ў дачыненні да падазраванага. Ён затрыманы, высвятляюцца матывы яго ўчынку. Узбуджаная крымінальная справа паводле ч. 1 арт 340 КК Рэспублікі Беларусь за загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы….», - патлумачыў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Гарадзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Як паведамілі ў Кастрычніцкім РАУС, ілжэмінёр быў моцна п'яны. Супрацьпраўныя дзеянні праваахоўнікам ён патлумачыў тым, што пасварыўся са сваёй грамадзянскай жонкай і наважыў ёй на злосць сесці ў турму, што не выключана.

Нагадаем, згодна з КК РБ «заведама ілжывае паведамленне пра выбух, падпал ці іншыя дзеянні, якія ствараюць небяспеку для жыцця і здароўя людзей» караецца штрафам, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, ці абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках