3 траўня 2024, Пятніца, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашкевіч: Сур'ёзныя санкцыі прымусяць Лукашэнку вызваліць палітвязняў за дзень

15
Дашкевіч: Сур'ёзныя санкцыі прымусяць Лукашэнку вызваліць палітвязняў за дзень

Выключэнне з «чорнага спісу» ЕЗ карнікаў і фальсіфікатараў выклікае здзіўленне.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіў сустаршыня «Маладога фронту», былы палітвязень Зміцер Дашкевіч, каментуючы выключэнне з санкцыйнага спісу ЕЗ васьмярых беларускіх чыноўнікаў.

«Вядома, скарачэнне спісу не ўязных у Еўразвяз адбылося ў сувязі з вызваленнем Алеся Бяляцкага, але асабіста для мяне з кожным годам усё больш і больш дзіўна назіраць за гэтымі гульнямі ЕЗ з Лукашэнкам. Складаецца такое ўражанне, што палітвязні Беларусі папросту прадаюцца. І нейкая палітычная логіка ва ўсіх гэтых гульнях была, можа, яшчэ гадоў 10 таму, калі спадзяваліся, што Лукашэнка адумаецца. Але ён ужо 20 гадоў робіць усё, што заўгодна, гандлюе людзьмі, і гэта на Захадзе ўвесь час успрымаецца нармальна. Таму, на жаль, трэба ўжо не першы раз канстатаваць, што ў Еўропы няма прадуманай палітыкі ў дачыненні да Беларусі. І атрымліваецца толькі крок наперад - два крокі назад», - мяркуе ён.

Зміцер Дашкевіч упэўнены, што толькі палітыка ўзмацнення санкцый прывядзе да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў.

«Для мяне абсалютна відавочна, што толькі сур'ёзныя эканамічныя санкцыі ў адзін дзень прымусілі б Лукашэнку вызваліць усіх палітвязняў. І ўсе гэтыя палітычныя гульні для яго нішто - ён гуляе ў іх лепш, чым заходнія чыноўнікі. Тым больш, ён не абмежаваны нічым: ніякай мараллю, ні законамі», - перакананы сустаршыня «Маладога фронту».

Палітык таксама дадаў, што незразумела, чаму з «чорнага спісу» выключылі не дробных чыноўнікаў, а карнікаў і фальсіфікатараў - суддзяў, чэкістаў, пракурораў і членаў ЦВК.

«Гэта зусім бязглузда. Бо датычныя да рэпрэсій і фальсіфікацый пасля вызвалення нейкага палітвязня і выключэння іх з санкцыйнага спісу не перастаюць быць злачынцамі», - адзначыў ён.

Нагадаем, нядаўна афіцыйны журнал Еўразвяза апублікаваў абноўлены санкцыйны спіс у дачыненні да Беларусі. З яго выключаны прозвішчы васьмярых беларускіх чыноўнікаў. У той жа час у спіс уключана толькі адно прозвішча.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках