29 красавiка 2024, панядзелак, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З данецкай міліцыі звольнены 585 здраднікаў

32
З данецкай міліцыі звольнены 585 здраднікаў

Закончыўся першы этап праверкі данецкай міліцыі на вернасць прысязе і службе Украіны.

Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў краіны Арсен Авакаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.

"Сёння закончаны першы этап праверкі данецкай міліцыі на вернасць прысязе і службе Украіны. Без падрабязнасцяў, праз асаблівасць гэтага перыяду, інфармую па сутнасці. 585 атэставаных супрацоўніка міліцыі звольненыя. У дачыненні да большасці з гэтага складу службоўцаў будуць распачатыя адпаведныя крымінальныя справы. Дадатковая праверка праводзіцца яшчэ 242 супрацоўнікаў, якія знаходзяцца доўгі час на лістках непрацаздольнасці», - напісаў міністр.

Арсен Авакаў адзначыў, што будзе дадзеная прынцыповая ацэнка іх адсутнасці на працоўным месцы і забеспячэння грашовымі сродкамі.

«Важна, каб гэтая масавая здрада і ганебныя паводзіны, не кідалі негатыў аўтаматычна на тых годных міліцыянтаў, што служаць Украіне! У сітуацыі, якая склалася ёсць месца здрадзе і нізасці - але ёсць месца і годнасці ды подзвігу. Аб прадаўжэнні небутафорскага люстрацыйнага працэсу ў органах МУС Данецкай і Луганскай вобласці, а затым і ў іншых галінах буду інфармаваць», - заявіў міністр.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках