29 красавiка 2024, панядзелак, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі таблоід Daily Mail напісаў пра выкрадзеную беларускую прыгажуню

6
Брытанскі таблоід Daily Mail напісаў пра выкрадзеную беларускую прыгажуню

Гісторыя беларускі, якая правяла 17 гадоў у Малдове, дае надзею ўсім бацькам выкрадзеных дзяцей.

Папулярны брытанскі таблоід Daily Mail, які выходзіць амаль двухмільённым накладам, піша пра беларускую «цыганскую прынцэсу» Вольгу Рамановіч. Мянчанка ў чатырохгадовым узросце пры нявысветленых абставінах знікла ў Малдове і знайшлася праз 17 гадоў, нагадвае «Радыё Свабода».

У артыкуле, які грунтуецца ў тым ліку на інтэрв'ю, якое Вольга Рамановіч дала «Комсомольской правде», дзе падрабязна распавядаецца пра лёс беларускі, якая пад імем Марыі Прэйды апынулася ў прыёмнай цыганскай сям'і, дзе вырасла і вывучыла мову. Да свайго новага імені яна так і не прывыкла і сама сябе называе Вольгай.

Гісторыя беларускі, якую некалькі разоў перапрадавалі цыганы, пакуль адная з сем'яў не пакінула яе ў сябе, «дае надзею бацькам, чые дзеці зніклі без вестак», а таксама «падымае праблему гандлю людзьмі», піша брытанскае выданне.

Цяпер Вольга Рамановіч - у Беларусі. Яна адаптуецца да новага жыцця і рыхтуецца атрымліваць медыцынскую адукацыю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках