29 красавiка 2024, панядзелак, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанца аштрафавалі за «самае небяспечнае ў свеце» сэлфі

5

Наведвальніка фестывалю ў гішпанскім горадзе Памплона абавязалі заплаціць штраф у суме ў тры тысячы еўра ($4100) за сэлфі падчас забегу з быкамі.

Жыхар Вялікабрытаніі фатаграфаваў сябе на фоне жывёліін, якія нясуцца за ім, паведамляе Delfi.lv са спасылкай на International Business Times.

Перад пачаткам энсьера (штогадовага забегу з быкамі на вуліцах горада), які праводзіўся з 6 да 14 ліпеня ў рамках фестывалю«Сан-Фермін», арганізатары мерапрыемства асабліва падкрэслівалі, што здымаць фота і відэа самім удзельнікам забаронена, бо гэта небяспечна, і паабяцалі караць парушальнікаў.

Foto: AP/Scanpix

Акрамя аматара небяспечных сэлфі, быў таксама аштрафаваны мужчына, які спрабаваў захаваць энсьера на відэа з дапамогай робата са сваёй нагі.

У 2014 годзе фестываль «Сан-Фермін» быў багатым на здарэнні: быкі паранілі некалькіх чалавек, у тым ліку аўтара кнігі «Як выжыць падчас забегу быкоў». Смяротных зыходаў зафіксавана не было.

Летні фестываль «Сан-Фермін» праводзіцца ў Памплоне штогод цягам больш як восем стагоддзяў. Энсьера з'яўляецца яго самай відовішчнай і прывабнай для турыстаў часткай. Быкоў выпускаюць з загону і яны бягуць па вуліцах, гонячы перад сабой натоўп з ахвотных узяць удзел у свяце. Жывёлы і людзі павінны пераадолець дыстанцыю ў 825 метраў, якая аддзяляе загон з быкамі ад арэны, дзе праводзіцца карыда.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках