29 красавiка 2024, панядзелак, 18:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акрамя расейцаў у маскоўскім метро загінулі кітайцы і таджыкі

9
Акрамя расейцаў у маскоўскім метро загінулі кітайцы і таджыкі

Акрамя расейцаў ахвярамі катастрофы ў маскоўскім метро сталі адзін грамадзянін Кітая і адзін - Таджыкістана, яны загінулі.

Пра гэта заявіў кіраўнік дэпартамента аховы здароўя Масквы Георгій Голухаў, паведамляе БелТА.

Раней паведамлялася, што сярод пацярпелых у аварыі замежнікаў няма.

У пасольстве Беларусі ў Расеі звесткі аб тым, што хто-небудзь з грамадзян Беларусі пацярпеў падчас надзвычайнага здарэння, адсутнічаюць.

Са слоў Георгія Голухава, у аварыі пацярпелі 79 масквічоў, усе астатнія - госці расейскай сталіцы.

Як паведаміла міністр аховы здароўя РФ Вераніка Скварцова, колькасць загінулых у выніку аварыі ў маскоўскім метро на гэты момант складае 21 чалавек. З яе слоў, 19 чалавек загінулі ў метро (12 загінулых былі вынятыя з вагонаў і сем чалавек загінулі ўжо ў вестыбюлі станцыі метро, куды былі вынесеныя).

«І два чалавекі - жанчына і мужчына - памерлі ў 71-й бальніцы праз траўмы, не сумяшчальныя з жыццём, - з вельмі вялікай стратай крыві, з разрывам унутраных органаў», - сказала міністр.

Колькасць шпіталізаваных пасля надзвычайнага здарэння ў метро павялічылася да 136 чалавек, з іх у рэанімацыі знаходзяцца 42 пацыенты. Усяго пацярпелі больш за 160 пасажыраў.

Фота: Зміцер Серабракоў / AFP

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках