29 красавiка 2024, панядзелак, 18:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Унук Ландсбэргіса прапануе нанесці па Расеі ўдар з ЕП

6
Унук Ландсбэргіса прапануе нанесці па Расеі ўдар з ЕП

Літоўскі еўрапарламентар Габрыэлюс Ландсбэргіс прапануе пакараць Расею - увесці дадатковыя санкцыі ў дачыненні да яе эканамічнага, фінансавага і энэргетычнага сектараў.

Палітык, які з'яўляецца ўнукам кансерватара Вітаўтаса Лансбэргіса, падаў на абмеркаванне ў Еўрапарламенце (ЕП) рэзалюцыю, у якой прапануе жорстка ацаніць дзеянні Расеі ва Украіне і выказвае падтрымку дзеянням украінскага ўрада.

«Мэта гэтай рэзалюцыі - паказаць Расеі і ўсёй Еўропе, што мы ясна разумеем - за ўзброенымі наймітамі ва Усходняй Украіне стаіць Расея, і мы патрабуем неадкладна спыніць гэтую падтрымку. Мы ўхваляем гатоўнасць увесці далейшыя санкцыі ў дачыненні да эканамічнага, фінансавага і энэргетычнага сектараў Расеі і ўвесці эмбарга на зброю і тэхналогіі падвойнага прызначэння», - цытуе словы Ландсбэргіса ru.Delfi.lt.

У рэзалюцыі ад імя ўсяго Еўразвязу патрабуюць спыніць укараненне ўзброеных наймітаў і зброі на тэрыторыі Украіны. У Расеі таксама патрабуюць неадкладна адпусціць нелегальна складзеную лётчыцу ўкраінскіх ВПС Надзею Саўчанку і іншых закладнікаў, якіх трымаюць на тэрыторыі Расеі.

У рэзалюцыі выказваюць падтрымку суверэннасці Украіны і цэласнасці тэрыторыі і пакідаюць за кіраўніцтвам Украіны поўнае права на прымяненне ўсіх неабходных мер, уключаючы права на самаабарону. Таксама ўсе краіны ЕЗ заклікаюць як мага хутчэй у нацыянальных парламентах ратыфікаваць падпісанае пагадненне аб асацыяцыі і свабодным гандлі паміж ЕЗ і Украінай.

Рэзалюцыю Ландсбэргіс ініцыяваў разам з чальцамі найбуйнейшай у ЕП фракцыі Народнай партыі латвійскай Сандрай Калніетэ палякам Ежы Бузэкам, шведкай Ганнай Карацей-Більт і іншымі сябрамі фракцыі.

ЕП падчас пленарнай сесіі 15 ліпеня ў Страсбургу абмяркуе становішча ва Украіне і пададзеныя палітычнымі партыямі рэзалюцыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках