29 красавiка 2024, панядзелак, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джамілёў падаў позву супраць Расеі ў Еўрапейскі суд правоў чалавека

10
Джамілёў падаў позву супраць Расеі ў Еўрапейскі суд правоў чалавека

Лідар крымскататарскага народа Мустафа Джамілёў будзе судзіцца з уладамі РФ за права ўезду ў анэксаваны Крым.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Кабінета міністраў Украіны.

16 ліпеня адбудзецца сумесны брыфінг Міністра юстыцыі Украіны Паўла Пятрэнкі, народнага дэпутата Мустафы Джамілёва і сябра Экспертнай рады Міністэрства юстыцыі Аркадзя Бушчэнкі паводле пададзенай у Еўрапейскі суд правоў чалавека позвы Мустафы Джамілёва супраць Расейскай Федэрацыі.

Нагадаем, 22 красавіка пры спробе заехаць у Крым прадстаўнікі так званай крымскай «самаабароны» падалі былому кіраўніку Меджліса Мустафе Джамілёву акт, згодна з якім палітыку забаронены ўезд у Расею аж да 2019 года.

5 ліпеня самаабвешчаныя ўлады Крыма не пусцілі на паўвыспу старшыню Меджліса крымскататарскага народа Рэфата Чубарава, які вяртаўся з Генічаска Херсонскай вобласці.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках