29 красавiка 2024, панядзелак, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль аднавіў абстрэл сектара Газа

1
Ізраіль аднавіў абстрэл сектара Газа

Палесціна-ізраільскі канфлікт, відавочна, яшчэ доўгі час не будзе ўрэгуляваны.

Пасля таго як Ізраіль пагадзіўся спыніць агонь у сектары Газа, а групоўка «Хамас», у сваю чаргу, адмовілася ісці гэтым шляхам, прапанова Егіпта, які выступае пасярэднікам ва ўрэгуляванні крызісу, правалілася. Як паведамляе AP, ізраільская старана праз пэўны час аднавіла агонь, то бок, пакуль усё застаецца па-ранейшаму.

Вайсковы прадстаўнік ізраільскай арміі падпалкоўнік Пётр Лернэр заявіў, што пасля шасці гадзін рэжыму спынення агню Ізраіль «аднавіў аператыўную дзейнасць». Паводле ізраільскіх вайскоўцаў, цягам гэтых шасці гадзін баевікі ў Газе выпусцілі блізу 50 ракет па тэрыторыі Ізраіля, піша NEWSru.com.

Неўзабаве прэс-служба Цахала паведаміла, што з 15:00 і да 17:00 Армія абароны Ізраіля нанесла ўдары з зямлі, паветра і мора па 30 мэтам на тэрыторыі сектара Газы. Падчас аперацыі былі знішчаныя не менш за 20 ракетных установак, падземныя тунэлі тэрарыстаў, склады са зброяй і боепрыпасамі, а таксама аб'ект тэрарыстычнай інфраструктуры «Ісламскага джыхаду». Паводле звестак Арміі абароны Ізраіля, да 17:30 з сектара Газы было запушчана ў бок Ізраіля ня менш як 76 ракет.

Адзначым, што цяпер Ізраіль будзе дзейнічаць больш жорстка, як і абяцаў. Раней вайскова-палітычны кабінет Ізраіля зацвердзіў прапанову Егіпта аб спыненні агню ў сектары Газа. Згодна з дакументам, рэжым ўступіў у сілу а 9:00 ў аўторак, 15 ліпеня, паведамляе NEWSru Israel.

Гаворка ішла аб неадкладным спыненні агню без папярэдніх умоў, хоць раней Ізраіль, як і «Хамас», вылучаў шэраг патрабаванняў. Пры гэтым Тэль-Авіў паабяцаў жорстка рэагаваць на ракетныя абстрэлы з сектара, які кантралюецца радыкальнымі ісламістамі.

У ізраільскай арміі пацвердзілі, што атрымалі загад палітычнага кіраўніцтва краіны пра неабходнасць спыніць агонь. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы Арміі абароны Ізраіля, брыгадны генерал Моты Альмаз. «Нашы сілы застаюцца на сваіх месцах, і калі «Хамас» не спыніць агонь - наш адказ будзе рашучым і цяжкім», - заявіў ён у інтэрв'ю парталу Walla.

Ізраільскі прэм'ер-міністр Бен’ямін Нетан’яху заявіў, што разглядае праект Егіпта як добрую магчымасцю для «дэмілітарызацыі» сектара Газа. У той жа час ён прыгразіў пашырыць вайсковую аперацыю, калі «Хамас» не падтрымае спыненне агню і прадоўжыць абстрэлы тэрыторыі Ізраіля, паведамляе Reuters.

«Мы пагадзіліся з егіпецкай прапановай, каб даць магчымасць для дэмілітарызацыі сектара (Газа) - (ачышчэння яго) ад ракет, снарадаў, тунэляў - праз дыпламатычныя каналы», - сказаў Нетан’яху. Адначасна ён адзначыў, што калі «Хамас» не прыме прапанаванае перамір'е, у Ізраіля з'явіцца права пашырыць вайсковую аперацыю. «Калі «Хамас» не прыме прапанаванае спыненне агню, што падобна і адбудзецца, Ізраіль будзе мець поўнае міжнароднае права на пашырэнне вайсковай аперацыі (у сектары Газа)», - сказаў прэм'ер Ізраіля.

Прадстаўнікі «Хамаса» раней адмовіліся падтрымаць прапанову Егіпта, які выступіў пасярэднікам на перамовах паміж двума варожымі старанамі, заявіўшы, што няма сэнсу спыняць агонь без дасягнення ўсёабдымнага пагаднення. Праўда, у аўторак ісламісты злёгку змякчылі пазіцыю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках