8 траўня 2024, Серада, 15:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскі краязнаўца паказаў «фантомны горад» Малевіча і Шагала

Мастак сумясціў здымкі горада стогадовай даўнасці з сучаснымі.

Для гэтага Віктар Барысенка - мясцовы краязнаўца, мастак, рэтушэр і знаўца паліграфіі - скарыстаўся магчымасцямі інтэрнэту. Ён паказаў, як выглядалі цэнтральныя вуліцы Віцебска да вайны, піша «Советская Белоруссия».

Свае фотакалажы Барысенка назваў «Фантомы». Вось пераходзяць людзі вуліцу Леніна. А за іх спіной - чорны сілуэт няіснага Мікалаеўскага сабора.

Наўрад ці засталіся сведкі таго, што перад ратушай стаяла невялікая капліца. А Віктар узяў старую паштоўку і перанёс славутасць адтуль на сучасны здымак. Зроблена ўсё так дакладна, што і не скажаш, быццам гэта мантаж.

Магчыма, некаторыя гараджане яшчэ памятаюць высокую званіцу Свята-Духаўскай царквы каля будынка аблвыканкама на вуліцы Гогаля. Цяпер на яе месцы вежа з гадзіннікам – проста над Летнім амфітэатрам «Славянскага базару». Барысенка паказаў, як выглядала бажніца ў розныя перыяды яго гісторыі. У гэтым дапамог малюнак Юзэфа Пешкі пачатку XIX стагоддзя - яго даследчык уклаў у сучасны здымак.

Віктар «рэканструяваў» у сучасным ландшафце шмат якія знакавыя будынкі. Так, ля царквы Звеставання на беразе Дзвіны «паўсталі;» фарны і дамініканскі касцёлы, харальная сінагога. Уявіце сабе, што цяперашняя плошча Тысячагоддзя была густа забудаваная. Тут бо стаяў адзін з замкаў, які памятае князя Альгерда, якому надоечы ўсталявалі помнік ля царквы Уваскрасення.

Хоць да 2009 года не было яшчэ і самога Уваскрасенскага сабора. Знішчаны ў 1936-м яго барочны сілуэт быў адноўлены на ранейшым месцы ў нашыя дні. Віцебск цяпер перажывае сапраўдную эпоху Адраджэння. Калекцыя Барысенкава дае магчымасць паразважаць, што яшчэ можна вярнуць не толькі з дапамогай фотамантажу, але і ў матэрыяльным увасабленні.

Як гарэў Віцебск у гады Вялікай Айчыннай вайны? Якім маршрутам хадзілі дэманстрацыі працоўных у 1950-я гады? Усё гэта можна ўявіць, разглядаючы працы Барысенкава. Творчасць аматара прэзентавана таксама ў цэнтры сучаснага мастацтва і ў Ратушы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках