8 траўня 2024, Серада, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы з'явіцца новы low cost

Першыя рэйсы польская авіякампанія 4YOU запусціць з 3 лістапада 2014 года.

У беларускіх турыстаў з'явіцца магчымасць за невялікія грошы злётаць у 6 еўрапейскіх краін, а таксама ў Ізраіль, піша gorad.by.

На першым этапе самалёты авіякампаніі 4YOU будуць вылятаць з Лодзі ў напрамку Барселоны, Брусэля, Дортмунда, Лондана (аэрапорт «Лутон»), Мілана (аэрапорт «Бергамо»), Парыжа (аэрапорт «Шарль дэ Голь»), Рыма і Тэль-Авіва. Таксама, з Жэшува можна будзе злётаць у Эдынбург.

Назад самалёты з усіх гарадоў, акрамя Лондана, будуць вяртацца ў Жэжув.

Да 1 жніўня ў гонар адкрыцця авіякампаніі будзе прададзена 7000 квіткоў коштам ад 47 злотых (прыкладна 15 даляраў).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках