8 траўня 2024, Серада, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейка пра беларускую «Алёнку»: Не шакалад, а падман зроку

76

Не ўсе расейцы ў захапленні ад «стабільнай і квітнеючай Беларусі».

Пасажырка цягніка Масква-Гомель выклала ў сетку відэа, на якім пагардліва пырхае і крытычна адгукаецца пра беларускія прадукты, атрыманыя ёй у кошт вартасці квітка паводле сістэмы all inclusive. Гэтае відэа ставіць пад сумнеў агульнапрынятае ў Беларусі меркаванне пра тое, што ўсе расейцы нібыта ў захапленні ад беларускай якасці, пішуць «Сильные новости».

«Шакалад «Алёнка». Какава-прадукты на першым месцы. Карацей, гэта не шакалад, а падман зроку». «Савушкін прадукт. Ёгурт, напэўна. Ёгуртны. Зноў падманулі. Не ёгурт. Нешта». «Так, нейкае мяса. Вяндліна «Калядная экстра». Як раз своечасова – калядная вяндліна», - такімі каментарамі суправаджае жанчына агляд змесціва свайго сухога рацыёну.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках