29 красавiка 2024, панядзелак, 2:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада бяспекі ААН патрабуе правядзення незалежнага расследавання катастрофы «Боінга-777»

7
Рада бяспекі ААН патрабуе правядзення незалежнага расследавання катастрофы «Боінга-777»

Генеральны сакратар ААН занепакоены «шматлікімі годнымі даверу» паведамленнямі аб тым, што самалёт быў збіты ракетай класа «зямля-паветра».

На экстраным пасяджэнні ў пятніцу, 18 ліпеня, Рада Бяспекі ААН заклікала правесці «поўнае, дбайнае і незалежнае міжнароднае расследаванне» катастрофы малайзійскага пасажырскага самалёта на тэрыторыі Украіны. Пры гэтым следчым павінен быць забяспечаны «неадкладны доступ» да месца падзення «Боінга-777», паведамляе «Нямецкая хваля».

Як заявіў намеснік генеральнага сакратара ААН у палітычных пытаннях Джэфры Фелтман, Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі ўжо прапанавала ўкраінскім уладам сваю дапамогу ў расследаванні абставінаў трагедыі. Са слоў Фелтмана, у гэты момант у ААН няма вынікаў незалежнай ацэнкі інцыдэнту.

Тым не менш генеральны сакратар арганізацыі Пан Гі Мун рашуча асудзіў «наўмысныя дзеянні, якія прывялі за сабой падзенне грамадзянскага самалёта», паведамляецца на сайце ААН.

Генеральны сакратар Арганізацыі Аб'яднаных Нацый устрывожаны «шматлікімі годнымі даверу» паведамленнямі аб тым, што была выкарыстаная ракета «зямля-паветра».

Бліжэйшым часам Пан Гі Мун мае намер абмеркаваць тое, што адбылося з украінскім прэзідэнтам Пятром Парашэнкам.

Як ужо паведамляў сайт charter97.org, сталая прадстаўніца ЗША пры ААН Саманта Пауэр падчас экстраннага пасяджэння Рады бяспекі ААН сказала:

«Паводле сабраных доказаў, якія маюцца сёння, самалёт быў збіты ракетай «зямля-паветра» з тэрыторыі ўсходняй Украіны», - заявіла яна.

Пауэр усклала адказнасць за збіты лайнер на баявікоў. Яна распавяла, што, паводле яе звестак, незадоўга да авіякатастрофы недалёка ад яе месца былі заўважаныя баевікі з сістэмай SA-11. Пауэр таксама нагадала, як баявікі «хваліліся ў сацмедыа, што збілі самалёт, але потым гэтыя запісы зніклі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках