26 красавiка 2024, Пятніца, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Беларусь будзе цягнуць лямку праблем, спароджаных Пуціным

4
Барыс Жаліба: Беларусь будзе цягнуць лямку праблем, спароджаных Пуціным

Ключавыя паказчыкі беларускай эканомікі з кожным разам будуць ўсё горшыя.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў доктар эканамічных навук, прафесар Барыс Жаліба.

- ВУП Беларусі ў I паўгоддзі 2014 вырас на 1,2% у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2013 года. Ці атрымаецца ўладам за застаўшыся час выйсці на запланаваныя 3,3%?

- Справы ў эканоміцы Беларусі складваюцца так, што ў мяне ўсё больш сумневаў на гэты конт. Як гаворыцца, у нашай эканоміцы няма драйвера. Бо паглядзіце, 1,2% - гэта ў пераліку на год. Гэта значыць, мы параўноўваем рост ВУП за шэсць месяцаў гэтага года з мінулым. Такім чынам нам трэба кожны месяц выходзіць на 3,3%, але мы не выходзім нават на палову.

- Якія фактары паўплывалі на такі мізэрны рост?

- Расея загразла ў вайне з Украінай. І ў яе ідуць велізарныя марнаванні на гэта, а таксама на Крым. Плюс да гэтага яна апынулася ў міжнароднай ізаляцыі і супраць вядучых расейскіх кампаній ЗША пачалі ўводзіць санкцыі. Таму я думаю, што да канца года расейскі рынак не будзе купляць столькі беларускай прадукцыі, колькі ён мог купіць раней. Да таго ж, мы цяпер на парозе гандлёвай вайны з другім гандлёвым партнёрам - Украінай. Гэта адбылося з той прычыны, што беларускія ўлады ўвялі ліцэнзаванне ўкраінскага піва і кандытарскіх вырабаў. А ўкраінцы адказалі тым, што ўвялі спецыяльныя мыты на шэраг беларускіх тавараў. Таму перспектывы беларускай эканомікі такія, што ВУП не дасягне 3,3%. Хоць бы ён не ўпаў ніжэй 1,2%.

- Чаго ў такім выпадку чакаць простым беларусам?

- Будзе працягвацца стрыманая дэвальвацыя рубля, а, магчыма, яна паскорыцца. Інфляцыя будзе вышэйшая за прагнозы Нацбанка ў 16-17% за год, таму намінальны рост заробкаў настаўнікаў і медработнікаў восенню нават не кампенсуе інфляцыі. Зыходзячы з гэтага, я не бачу ніякіх перспектыў росту паляпшэння жыцця нашага насельніцтва.

- Дарэчы, пра апошнія санкцыі ЗША супраць Крамля. Многія незалежныя экспэрты сышліся ў меркаванні, што яны так ці інакш закрануць беларускіх «дочак» расейскіх кампаній і банкаў, якія трапілі пад іх дзеянне. Так, скажам, «Белгазпрамбанк» заявіў, што санкцыі яго не закрануць. Ці так гэта напраўду?

- Я думаю, што так ці інакш закрануць: калі не наўпрост, то ўскосна. Таму што «Белгазпрамбанк» - гэта «дачка» «Газпромбанка». Гэта значыць кантрольны пакет акцый у расейцаў. Да таго ж «Белгазпрамбанк» актыўна працуе з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. І з яго боку можа быць абмежаванне крэдытаў. І ўсё гэта не адразу, але адаб'ецца. Паглядзім праз паўгода ці год, што нам скажуць супрацоўнікі «Белгазпрамбанка». Гэта сёння яны не адчуваюць санкцый, а далей усё гэта можа абярнуцца дэфіцытам крэдытных рэсурсаў для яго, а таксама для «Белзнешэканамбанка». Так што і Беларусь будзе цягнуць лямку цяжкасцяў, якія спарадзіла Расія.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках