27 красавiка 2024, Субота, 11:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер «Дэбрэцэна»: У матчы-рэваншы давядзецца вельмі нялёгка

Галоўны трэнер «Дэбрэцэна»: У матчы-рэваншы давядзецца вельмі нялёгка

На думку Элемера Кондаша, футбалісты «Дэбрэцэна» былі больш дакладнымі.

Галоўны трэнер «Дэбрэцэна» Элемер Кондаш пасля перамогі над БАТЭ (1:0) у хатнім матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў зрабіў прагноз, што ў сустрэчы ў адказ на "Барысаў-Арэне" ягонай камандзе давядзецца няпроста.

«Зрэалізавалі усё, што запланавалі. Вельмі хацелі забіць гол у хатняй сустрэчы - і нам гэта ўдалося. Хоць не варта забываць, што мы прапусцілі некалькі небяспечных нападаў перад тым, як атрымалі магчымасць нешта стварыць самі. Таму выдатна, вядома, што нашай камандзе ўдалося перамагчы, аднак у матчы-рэваншы давядзецца вельмі нялёгка.

У першым жа двубоі, магчымая, розніца паміж спаборнікамі толькі ў тым, што мы былі больш дакладнымі. Адзначу і падтрымку нашых заўзятараў. З тых часоў, як адкрыўся новы стадыён, атмасфера на ім проста ўзнёслая ў кожным матчы!» - заявіў ён у інтэрв'ю «Прессболу».

Фота: AP

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках