27 красавiка 2024, Субота, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ўвядзе мыты на ўкраінскія тавары

5
Расея ўвядзе мыты на ўкраінскія тавары

Мінэканомразвіцця РФ распрацавала праект пастановы, якім прадугледжваецца ўвядзенне ненулявых мытаў на імпарт украінскіх тавараў.

Большасць тавараў, якія трапілі ў чорны спіс - спажывецкія: ад мяса, садавіны і агародніны да мыла, шампуняў і абутку, піша РБК.

Дакументам прадугледжваецца ўвядзенне рэжыму найбольшага спрыяння, ён існуе ў краін Мытнага саюза з партнёрамі, з якімі не ўкладзена дадатковых гандлёвых пагадненняў. У прыватнасці, такі рэжым існуе паміж ЕЗ і Расеяй. Ён прадугледжвае ўстанаўленне сярэдняўзважанага тарыфу на пастаўкі тавараў (цяпер амаль 7,8%).

Украіна цяпер уваходзіць у зону свабоднага гандлю (ЗСГ) з краінамі Мытнага саюза і можа ўвозіць на тэрыторыю Расеі ўсе тавары, акрамя белага цукру, з нулявой стаўкай.

Усяго ў спісе тавараў, для якіх можа быць уведзена мыта, больш за сотню пазіцый. Сярод іх прадукты харчавання, прадукты хімічнай і металургічнай прамысловасці, некаторыя прадметы бытавой тэхнікі, а таксама тавары будаўнічай галіны.

Масква абяцала ўвесці ненулявыя мыты на імпартныя тавары з краін, якія падпісалі пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ - Украінай, Малдовай і Грузіяй. Умовай для гэтага павінна была стаць пагроза росту шэрага імпарту з Еўразвязу, тлумачыў намеснік міністра эканамічнага развіцця Аляксей Ліхачоў.

Юрыдычная падстава для такога дзеяння - шосты дадатак да дамовы аб зоне свабоднага гандлю ў СНД. Паводле яго краіны-ўдзельніцы зоны свабоднага гандлю могуць усталёўваць ненулявыя стаўкі мыт да краін зоны, калі ў выніку адбыўся істотны рост імпарту замежных тавараў у адную з краін.

У гэтай прапановы ёсць рызыкі: імпарцёры могуць абыйсці патрабаванне аб выплаце ненулявой мыты, перанаправіўшы пастаўкі праз трэція краіны. «Калі Беларусь і Казахстан не праводзяць аналагічных дзеянняў, паўстане пытанне дадатковага кантролю паставак у рамках Мытнага саюза (МС), хоць гэта таксама вырашальная задача», - мяркуе старшыня камітэта ГПП у пытаннях эканамічнай інтэграцыі краін ШАС і СНД Уладзімір Саламатаў.

Дагэтуль расейскія ўлады ішлі іншым шляхам. На гэтым тыдні Расспажыўнагляд абмежаваў увоз у Расею з Украіны кансерваванай садова-агародніннай прадукцыі і рыбных кансерваў, патлумачыўшы гэта парушэннем стандартаў якасці прадукцыі. Крыху раней была уведзеная забарона на пастаўкі з Украіны малака і малочнай прадукцыі праз парушэнні санітарных патрабаванняў.

18 ліпеня прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк заклікаў суграмадзян рыхтавацца да поўнага абмежавання гандлю з Расеяй. Расея з'яўляецца асноўным накірункам для ўкраінскага экспарту. У 2013 годзе на яе дзель прыпадала 24% паставак, паводле звестках дакладу «Тупік барацьбы інтэграцый у Еўропе», падрыхтаваным для Камітэта грамадзянскіх ініцыятыў.

Расейскія ўлады неаднаразова заяўлялі, што ў дачыненні да Украіны могуць быць уведзеныя ненулявыя мыты ў сувязі з тым, што Кіеў падпісаў эканамічную частку пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ. У прыватнасці, першы віцэ-прэм'ер Ігар Шувалаў паведамляў, што Расея можа скарыстацца дадаткам 6 да дамовы аб ЗСГ, не дамаўляючыся з іншымі ўдзельнікамі Мытнага саюза.

Дырэктар дэпартамента ўзаемадзеяння з органамі МС і эканамічнага супрацоўніцтва з краінамі СНД Мінэканомразвіцця Аляксандр Цыбульскі раней заявіў, што стварэнне дадатковых бар'ераў гандлю з Украінай разглядаецца як непажаданы варыянт.

«Мы больш займаемся тым, што абмяркоўваем з нашымі партнёрамі пытанні неадпаведнасці раней узятых на сябе абавязанняў і новых абавязанняў, якія ўзнікаюць пасля імплементацыі пагадненняў з ЕЗ ва ўсіх трох краін», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках