27 красавiка 2024, Субота, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджанскіх праваабаронцаў абвінавацілі ў «здрадзе радзіме»

Азербайджанскіх праваабаронцаў абвінавацілі ў «здрадзе радзіме»

Вядомым праваабаронцам Лэйле і Арыфу Юнус прад'яўленыя абвінавачванні ў здрадзе радзіме, ухіленні ад падаткаў і вядзенні незаконнага бізнесу.

Са слоў адваката мужа і жонкі Джавад Джавадова, які паведаміў пра абвінавачванні журналістам, што сабраліся перад будынкам пракуратуры, з Арыф Юнуса ўзятая падпіска аб нявыездзе, а Лэйла Юнус можа апынуцца пад арыштам паводле пастановы Насімінскага раённага суда горада Баку.

Муж і жонка Юнус былі затрыманыя ў красавіку ў бакінскім аэрапорце, калі спрабавалі вылецець за мяжу.

Тады журналісты выказалі здагадку, што затрыманне звязанае з крымінальнай справай супраць карэспандэнта газеты «Айна» Раўфа Міркадырава, арыштаванага паводле абвінавачвання ў шпіянажы на карысць Арменіі.

Абвінавачванне супраць яго прымеркаваныя да ўдзелу ў семінарах і праектах народнай дыпламатыі, якія арганізоўвала Лэйла Юнус разам з армянскай праваабаронцай Лаурай Багдасаран.

Лэйла Юнус неаднаразова выступала з крытыкай рэжымаў Аліева і Лукашэнкі і казала пра іх сувязь.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках