27 красавiка 2024, Субота, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр экс-прэзідэнт Грузіі Эдуард Шэварнадзэ

10
Памёр экс-прэзідэнт Грузіі Эдуард Шэварнадзэ

У Тбілісі памёр экс-прэзідэнт Грузіі Эдуард Шэварнадзэ.

Палітыку было 86 гадоў.

"Шэварнадзэ памёр а 00:00 сёння", - сказалі ў ягонай прэс-службе.

Эдуард Шэварнадзэ нарадзіўся 25 студзеня 1928 года. Быў міністрам унутраных спраў Грузінскай ССР, першым сакратаром ЦК КП Грузіі, кіраўніком МЗС СССР.

У снежні 1991 - студзені 1992 гадоў у Грузіі адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога прэзідэнт Звіяд Гамсахурдзія быў зрынуты і бег з краіны. Існуе меркаванне, што за арганізатарамі перавароту стаяў Шэварнадзэ. Ён быў запрошаны лідэрамі перавароту вярнуцца на радзіму і ўзначаліць краіну.

Шэварнадзэ кіраваў Грузіяй да 2003 года - да "Рэвалюцыі ружаў".

2 лістапада 2003 у Грузіі прайшлі парламенцкія выбары. Апазіцыя заклікала сваіх прыхільнікаў да акцый грамадзянскага непадпарадкавання. Яны намагалі, каб улады прызналі, што выбары не адбыліся.

20 лістапада ЦВК Грузіі апублікаваў афіцыйныя вынікі парламенцкіх выбараў. Прашэварнадзаўскі блок "За новую Грузію" набраў 21,32% галасоў, "Звяз дэмакратычнага адраджэння" - 18,84%. Апаненты Шэварнадзэ разгледзелі гэта як "здзек" і адкрытую, татальную фальсіфікацыю. Сумніўнасць выніку выбараў стала прычынай "Рэвалюцыі ружаў" 21-23 лістапада. Апазіцыя выставіла ўльтыматум Шэварнадзэ - сысці ў адстаўку з пасады прэзідэнта, ці апазіцыя зойме рэзідэнцыю Крцанісі. 23 лістапада 2003 Шэварнадзэ падаў у адстаўку.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках