27 красавiка 2024, Субота, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штайнмаер упрошвае ўкраінцаў весці дыялог з тэрарыстамі

54
Штайнмаер упрошвае ўкраінцаў весці дыялог з тэрарыстамі

Міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер вельмі раіць кантактнай групе Украіны, Расеі і АБСЕ пачаць перамовы з сепаратыстамі.

"Парада для ўсіх старон - заставацца на шляху рэалізацыі бэрлінскай дэкларацыі ад мінулай серады, а менавіта: пасля аднаўлення дыялогу ў рамках кантактнай групы цяпер прадоўжыць яе перамовы таксама і з прадстаўнікамі сепаратыстаў з мэтай дасягнення галоўнай мэты - дамовіцца аб спыненні агню на ўсходзе Украіны", - заявіў міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер у панядзелак падчас свайго візіту ў Манголію, паведамляе Укрінформ.

Паводле ягоных слоў, без усталявання замірэння аб палітычным урэгуляванні канфлікту ва Украіне "можна нават і не думаць". Улічваючы поспехі АТА на ўсходзе Украіны Штайнмаер адначасова сказаў, што "выключна вайсковымі метадамі канфлікт не развязаць".

Нагадаем, днямі польская Rzeczpospolita напісала, што ўзгадненне ў Бэрліне ў пачатку тыдня дэкларацыі паміж Украінай, Нямеччынай, Францыяй і Расеяй што да магчымага замірэння і працягу перамоў у Данецку выгаднае Расеі, якая спрабуе пазбегнуць санкцый Захаду, і сепаратыстам, якія тым часам умацоўваюць свае пазіцыі ў Данбасе. Газета адзначае, што нездарма Сяргей Лаўроў так доўга дзякаваў Франку-Вальтэру Штайнмаеру за ягоныя старанні падпісаць гэтую «агульную і расплывістую дэкларацыю».

Штайнмаер, на думку польскіх дыпламатаў, блакуе ўсялякія санкцыі супраць Расеі, тады як канцлерка Ангела Мэркель мае з гэтай нагоды крыху іншую пазіцыю.

Фота: AP

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках