27 красавiка 2024, Субота, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве падоўжылі арышт украінскага рэжысёра

1
У Маскве падоўжылі арышт украінскага рэжысёра

Суд у Маскве падоўжыў арышт украінскага рэжысёра Алега Сянцова, які абвінавачваецца ў падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме.

Са слоў прэс-сакратара суда, арышт Сянцова падоўжылі да 11 кастрычніка, піша Украінская праўда.

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін ужо пракаментаваў гэтую пастанову ў сваім Твітары: "Расчараваны пастановай суда ў дачыненні да Сянцова. Украіна не кіне свайго грамадзяніна. Будзем далей змагацца за ягоную волю".

Алега Сянцова і яшчэ трох грамадзян Украіны супрацоўнікі ФСБ Расеі затрымалі ў траўні ў Крыме.

Генадзя Афанасьева, Аляксея Чырнія, Аляксандра Кальчэна і Алега Сянцова абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрактаў у Сімферопалі, Ялце і Севастопалі. ФСБ Расеі называе іх актывістамі "Правага сектара", аднак украінская радыкальная арганізацыя гэта зняпраўджвае.

З патрабаваннем вызваліць Алега Сянцова да прэзідэнта Расеі раней звярталіся вядомыя ў свеце кінарэжысёры: Пэдра Альмадовар, Бертран Тавернье, Кен Лоўч, Анджэй Вайда, Кшыштаф Занусі ды іншыя.

Алег Сянцоў зняў фільм "Гамер" у 2011 годзе, і гэтая стужка трапіла ў праграму Ратэрдамскага кінафестывалю.

У мінулым годзе рэжысёр атрымаў прыз за праект новай стужкі "Насарог", здымкі якой павінен быў пачаць летам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках