27 красавiка 2024, Субота, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня калгаса звольнены з-за фотаскандалу са здохлымі каровамі

26

Старшыня калгаса «Прагрэс-Агра» Валянцін Папруга абвінавачаны ў фінансавых махінацыях.

Падрабязнасцямі развіцця падзей вакол нашумелага калгаса КСУП «Прагрэс-агра» ў вёсцы Пячышчы Светлагорскага раёна дзеліцца з рэдакцыяй сайта charter97.org наш чытач Генадзь Жулега.

У чэрвені ён апублікаваў у сваім акаўнце «Вконтакте» шакавальныя кадры з кароўніка ў вёсцы Мядзведзева (адна з вёсак калгасу), дзе «і інавацыйны даільны апарат, і нябачная электроніка, а каровы такія шчаслівыя, што дохнуць ад шчасця кожны дзень па некалькі штук».

Мы наважылі пацікавіцца ў Генадзя, што адбываецца цяпер у сумна вядомым калгасе.

- Як да вас патрапілі гэтыя фатаграфіі?

- Гэтыя фатаграфіі мне падала крыніца, якую я не мае намеру раскрываць.

- Ці адрэагавалі неяк улады на фота са здохлымі каровамі ў хляве?

- Пасля публікацыі гэтых фота старшыня калгаса Валянцін Папруга, былы дэпутат «палаткі», член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ у аграрных пытаннях, звольнены. Цяпер яго цягаюць у КДБ з-за фінансавых махінацый.

- Вам вядомыя падрабязнасці?

- Ёсць інфармацыя, што сын старшыні купіў сабе аўтамабіль, ідэнтычны таму, які быў у гаспадарцы - і абслугоўваў яго бясплатна ў сэрвісе Toyota. Яшчэ ёсць факт махінацый у гаспадарцы, звязаны не з самім Папругам, а са старшынём выканкама (Сяргей Максіменка – заўв. charter97.org).

Пару гадоў таму хтосьці скраў насенне кармавой культуры, аўтамабіль затрымаў АБЭЗ, але прыехаў старшыня - і справу замялі. Пра гэта вядома нават у КДБ, але нічога не робіцца, бо старшыню выканкама «страхуюць» вельмі высока. Гэты калгас наогул кармушка, як і ўсе, дзе ёсць бюджэт, які можна асвоіць. Саджаць іх усіх не перасаджаць!

Нагадаем, у канцы 2013 года калгас выдаваў заробкі каўбасой, а наяўнымі выплачвалася толькі 25% ад усяго заробку. Старшыня калгаса каментаваў сітуацыю сайту Horads.By так:

«Мае папярэднікі развалілі калгас, разрабавалі. Гаспадарка закрэдытаваная, прадукцыю адпускаем па нізкіх закупачных цэнах, адны страты кругам. Прадпрыемства ледзь-ледзь застаецца на плыву, таму мы і знаходзім розныя выхады, каб хоць неяк пратрымацца». А ў адказ на абурэнне наконт замены грошай каўбасой сказаў, што гэта не яго ідэя і паказаў пальцам угору, маўляў, усё адтуль ідзе. І дадаў, што абураюцца толькі гультаі: «На гарэлку і віно ў іх грошы знаходзяцца, так вось хай менш п'юць і менш скардзяцца, а працуюць!»

Тады ж жыхарам вёскі Пячышчы не давалі прыватызаваць іх уласныя хаты.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках