27 красавiка 2024, Субота, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Алжыры разбіўся ўкраінскі самалёт

2
У Алжыры разбіўся ўкраінскі самалёт

Украінскі самалёт пацярпеў катастрофу на поўдні Алжыра, паведамляе ў суботу міжарабскі тэлеканал «Аль-Арабія».

Паводле звестак тэлеканала, на яго борце знаходзіліся сямёра чалавек.

Алжырскія СМІ паведамляюць, што трагедыя адбылася а 2.40 суботы, у катастрофу трапіў грузавы самалёт «Ан-12», які накіроўваўся ў Экватарыяльную Гвінею, паведамляе interfax.by.

Лайнер зваліўся ў горнай мясцовасці ў 15 мілях ад аэрапорта «пасля тэхнічнага прыпынку».

Мясцовыя ўлады арганізавалі выратавальную аперацыю для пошуку тых, хто выжыў у катастрофе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках