27 красавiка 2024, Субота, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскі апазіцыянер абвясціў галадоўку ў ІЧУ

3
Гомельскі апазіцыянер абвясціў галадоўку ў ІЧУ

Асуджаны на пяць дзён арышту гомельскі грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі аб'явіў галадоўку ў ізалятары часовага ўтрымання УУС Гомельскага аблвыканкама.

Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна». 



Жонка актывіста Алена Жукоўская паспрабавала перадаць мужу цёплыя рэчы, бутэльку з вадой і вітаміны, аднак у ІЧУ нічога не прынялі, патлумачыўшы гэта тым, што «Жукоўскі мае дробнае парушэнне».

Нагадаем, актывіст быў затрыманы 25 жніўня супрацоўнікамі АМАП у двары ўласнага дома. Прычым міліцыю, а менавіта супрацоўнікаў ДАІ, Жукоўскі сам жа і выклікаў: грузавыя аўтамабілі з суседняй з яго домам будоўлі заблакавалі яму ўезд у двор, а на просьбы вызваліць праезд кіроўцы не рэагавалі.

На выклік разам з супрацоўнікамі ДАІ прыехалі супрацоўнікі АМАП, якія пасля і затрымалі актывіста, інкрымінаваўшы яму «непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі» (артыкул 23.4 КаАП).

На судзе Жукоўскі заявіў, што не ўчыняў прыпісанага яму правапарушэння. Супрацоўнік ДАІ адразу ж пасля прыезду на выклік запатрабаваў ад актывіста прайсці ў службовы аўтамабіль, не тлумачачы прычын. Калі Жукоўскі адмовіўся, супрацоўнікі АМАП «правялі» яго ў службовы аўтамабіль, даставілі ў Цэнтральны РАУС, а затым у ІЧУ.

Суд над актывістам адбыўся 28 жніўня. Суддзя суду Цэнтральнага раёна Гомеля Вольга Казлова прысудзіла Жукоўскага да пяці дзён адміністрацыйнага арышту ў ІЧУ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках