2 траўня 2024, Чацвер, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа сына Ірыны Моцнай адпраўленая на перагляд

2
Справа сына Ірыны Моцнай адпраўленая на перагляд

Магілёўскі абласны суд скасаваў пастанову раённага суда ў дачыненні да сына шматдзетнай маці Ірыны Моцнай.

Магілёўскі абласны суд 25 верасня скасаваў пастанову Клімавіцкага раённага суда ў дачыненні да сына шматдзетнай маці Ірыны Моцнай, які быў аштрафаваны на 3,5 млн рублёў нібыта за абразу супрацоўніка міліцыі, паведамілі charter97.org у прэс-службе БХД.

Справа адпраўлена на перагляд, паведаміў магілёўскі гарадскі каардынатар аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Алег Аксёнаў.

«Хоць і не значная, але перамога», - адзначыў ён.

Нагадаем, некалькі месяцаў таму нечакана для ўсіх быў знойдзены павешаным бацька-выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Клімавічах Віктар Моцны. У сям'і Моцных, якая для мясцовай улады доўгі час была ўзорнай, выхоўваліся шасцёра прыёмных дзяцей. Смерць выхавацеля расследуе СК, аднак 12 ліпеня Клімавіцкі райвыканкам наважыў закрыць дзіцячы дом Моцных і забраць дзяцей з сям'і.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках