5 траўня 2024, Нядзеля, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Вайна абыходзіцца Украіне ў $10 мільёнаў штодня

14
Парашэнка: Вайна абыходзіцца Украіне ў $10 мільёнаў штодня

Вайна на ўсходзе Украіны вельмі дорага абыходзіцца краіне і падрывае яе эканоміку.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў у інтэрв'ю французскаму тэлеканалу France 24, якое ён даў у нядзелю, піша ZN.ua.

"Кожны дзень мы трацім на вайну больш за $10 млн. Гэта велізарны ціск на маю краіну. Ні адна краіна ў свеце не можа забяспечыць эканамічны рост падчас такой вайны, бо мы змагаемся, магчыма, з самым магутным войскам на кантыненце", - заявіў ён у адказ на пытанне аб эканамічнай сітуацыі ва Украіне.

Раней Парашэнка, ацэньваючы кошт АТА, называў некалькі іншую лічбу - 100 млн. грыўняў у дзень.

Прэзідэнт запэўнівае, што ўлады праводзяць рэформы, неабходныя для развіцця краіны, у тым ліку для паляпшэння інвестклімату.

У той жа час ён нагадаў, што ўкраінскія ўлады павінныя яшчэ падтрымліваць акупаваныя тэрыторыі. "Мы пастаўляем ім прыроднага газу на $ 6-7 млн. кожны дзень", - распавёў ён, запэўніўшы, што Украіна гатовая адпраўляць гуманітарную дапамогу жыхарам Данбаса, якія апынуліся ў жудаснай сітуацыі.

"У агульнай складанасці (...) Украіне трэба дадаткова ад $ 13 да 15 млрд. у гэтым і наступным годзе", - ацаніў ён аб'ёмы замежнай фінансавай дапамогі.

Пры гэтым украінскі прэзідэнт у чарговы раз заявіў, што ён не бачыць ваеннага рашэння канфлікту ў Данбасе. "Я прэзідэнт міру, я не прэзідэнт вайны", - падкрэсліў ён.

Таксама Парашэнка заклікаў не спекуляваць на тэме сяброўства Украіны ў NATO. "Мы як краіна не гатовыя быць сябрам NATO", - сказаў ён, адзначыўшы, што на неабходныя падрыхтоўкі сыдзе 6-7 гадоў.

Зараз ён прапануе сфакусавацца на тэме ўступлення Украіны ў ЕЗ. "Галоўная мэта майго прэзідэнцтва ва Украіне - каб краіна атрымала перспектыву сяброўства ў ЕЗ у выніку правядзення рэформаў", - заявіў ён.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках