5 траўня 2024, Нядзеля, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сустрэча ў Астане па Данбасу перанесеная на некалькі тыдняў

7
Сустрэча ў Астане па Данбасу перанесеная на некалькі тыдняў

Сустрэчу па Украіне ў «нармандскім фармаце» ў Астане перанеслі.

Сустрэча ў «нармандскім фармаце» ў Астане на ўзроўні прэзідэнтаў Украіны (Пётр Парашэнка), Францыі (Франсуа Аланд), Расеі (Уладзіміра Пуціна) і канцлеркі Нямеччыны (Ангела Мэркель) ў развязванні крызісу на Данбасе перанесеная з 15 студзеня на некалькі тыдняў, паведамляе Корреспондент.net.

Пра гэта заявіў кіраўнік камітэта Еўрапейскага парламента ў пытаннях замежных спраў Эльмар Брок ў Страсбургу вечарам 12 студзеня.

«Сустрэчы, якая планавалася на гэтым тыдні, не будзе. Нягледзячы на ўсю падрыхтоўчую працу, паміж палітычнымі дырэктарамі і міністрамі (замежных спраў) няма дамоўленасці адносна таго, што дасягнутага дастаткова, каб гэтая сустрэча адбылася. Яна павінна была адбыцца ў «нармандскім фармаце». Але яна будзе перанесеная на некалькі тыдняў», - сказаў ён.

У гэтай сувязі Брок заявіў, што «больш не з'яўляецца аптымістам, таму што не было дасягнута дамоўленасцяў у дастатковай колькасці пунктаў, якія, сапраўды, маглі б мець значэнне для выніку».

«Часта кіраўнікі дзяржаў збіраюцца разам, але не дасягаюць вынікаў, як гэта было ў Мілане», - падкрэсліў кіраўнік камітэта.

Акрамя таго, Брок мяркуе, што галоўным пунктам, які павінен быць выкананы, з'яўляецца ўзмацненне ўкраінскай мяжы.

«Мы бачым, што на ўсходзе Украіны знаходзіцца 7500 рускіх вайскоўцаў. Мы бачым, што галоўны пункт пагаднення - гэта замацаваць мяжу, таму што гэта (сітуацыя) становіцца замарожаным канфліктам. Ці гэта ўжо можа быць такім», - дадаў ён.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках