4 траўня 2024, Субота, 23:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія біятланісткі - другія ў эстафеце на этапе Кубка свету ў Рупольдынгу

16

Другое месца заняла жаночая каманда Беларусі ў эстафеце на пятым этапе Кубка свету ў біятлоне ў нямецкім Рупольдынгу.

За каманду Беларусі беглі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава і Дар'я Домрачава. Беларускія біятланісткі абышліся без штрафных кругоў, выкарыстаўшы ўсяго шэсць дадатковых патронаў, і саступілі лідару 1 мін. 13,3 сек, піша БелаПАН.

Пераможцам эстафеты, як і на папярэднім этапе ў Оберхофе, стала каманда Чэхіі (0 + 9), трэцяе месца занялі біятланісткі Нямеччыны (1 + 6; 1: 39,3).

Для беларускай жаночай эстафеты сённяшняе срэбра - другі п'едэстал запар. У Оберхофе каманда Беларусі заняла трэцяе месца. У параўнанні з аберхофскім складам адбылося адно змяненне - сёння замест Анастасіі Дубарэзавай бегла Ірына Крыўко.

У заліку эстафет жаночая каманда Беларусі займае другое месца (156 ачкоў). Лідзіруе Чэхія (168), трэцяе месца ў каманды Нямеччыны (139).

15 студзеня ў праграме этапу мужчынская эстафета.

Фота: AP/Matthias Schrader

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках